Вольга Фёдараўна Нячай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Фёдараўна Нячай
Дата нараджэння 4 сакавіка 1936(1936-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 2010(2010-06-02) (74 гады)
Грамадзянства
Бацька Фёдар Макаравіч Нячай
Род дзейнасці кіназнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (1986)
Альма-матар
Член у

Вольга Фёдараўна Няча́й (нар. 4 сакавіка 1936, г. Растоў-на-Доне, РСФСР — 2 чэрвеня 2010[1]) — беларускі кіназнавец і кінакрытык. Доктар мастацтвазнаўства (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка беларускага гісторыка Фёдара Макаравіча Нячая. Скончыла ў 1958 годзе БДУ. 3 1958 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, адначасова з 1980 выкладае ў Беларускім універсітэце культуры.

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1969 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю і тэорыю экраннага мастацтва (кіно і тэлебачання) у сістэме культуры і масавых камунікацый, праблемы кінаадукацыі. Беларускае кіно разглядае з пазіцый культурнай антрапалогіі («Біякультурная адаптацыя ў постчарнобыльскі перыяд (на прыкладзе кінамастацтва)», 1998—1999).

Адна з аўтараў «Гісторыі беларускага кіно» (1969—1970), зборнікаў «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў», «Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка» (абодва 1998), «Экран і культура: (Беларускае дакументальнае кіно і культура Беларусі)» (1999).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Экран и мы. — Мн., 1971;
  • Фильм у нас дома. — Мн., 1974;
  • Становление художественного телефильма. — Мн., 1976;
  • Большой мир малого экрана. — Мн., 1979;
  • Телевидение как художественная система. — Мн., 1981;
  • Блеск и нищета «массовой культуры». — Мн., 1984;
  • Основы киноискусства. — М., 1989;
  • Ракурсы: О телевизион. коммуникации и эстетике. — М., 1990.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]