Вук Бранкавіч (дэспат)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вук Бранкавіч
дэспат
1471 — 1485

Нараджэнне не раней за 1438 і не пазней за 1439
  • невядома[1]
Смерць 16 красавіка 1485[1]
  • невядома[1]
Род Бранкавічы
Бацька Grgur Branković[d]
Жонка Jelena Jakšić[d]
Веравызнанне Сербская праваслаўная царква
Дзейнасць ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вук Бра́нкавіч (сербск.: Вук Бранковић), таксама вядомы як Вук Гргу́равіч (?—16 красавіка 1485) — сербскі дэспат, сын сляпога дэспата Гргура Бранкавіча, унук Георгія Бранкавіча. У маладосці падтрымліваў турак, якія дапамагалі яго бацьку стаць дэспатам пасля смерці Георгія Бранкавіча. У 1465 годзе на дыпламатычных перамовах у Бялградзе Вук Бранкавіч перайшоў на службу да венгерскага караля Мацвея Корвіна. Корвін яго прызначыў камандзірам сербскіх атрадаў у Срэме. За гераічнасць у бітвах Вук набыў папулярнасць сярод мясцовага сербскага насельніцтва, ён стаў героем народнага эпасу. У складзе венгерскай арміі атрады Вука Бранкавіча ваявалі супраць чэхаў, палякаў і аўстрыйцаў. У 1471 годзе ён стаў дэспатам Сербіі і атрымаў значныя ўладанні ў сучаснай Ваяводзіне: Купінік, Сланкамен, Беркасава, Бечкерак (Зрэнянін), Біела-Сцену і г.д. Паводле падання, заснаваў манастыр Гргетаг і царкву Святога Мікалая ў Сланкамене.

У 1476 годзе дэспат правёў паспяховы рэйд на Срэбраніцу і бітвы каля Шабаца і Смедарава. У 1479 годзе камандаваў сербскай кавалерыяй у бітвы на Хлебным полі. У выніку перамогі сербаў і венграў туркі на працягу некалькіх гадоў не вырашаліся атакаваць венгерскае прымежжа. У 1480 годзе Бранкавіч пачаў паход на Сараева. Праз год дэспат з наваколляў Крушаваца прывёў у Венгрыю каля 50 000 чалавек, якіх рассяліў каля Тэмішвара.

Быў жанаты з Барбарай Франкапан. Сканаў 16 красавіка 1485 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі