Сербская дэспатыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Сербская дэспатыя
Српска деспотовина
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Сербская дэспатыя
Сербская дэспатыя
< 
< 
< 
 >
 >

Сталіца Смедэрэва
Бялград
Найбуйнейшыя гарады Нова Брдо, Прышціна, Срэбраніца
Мова(ы) Сербскі
Афіцыйная мова сербская мова
Грашовая адзінка Сербскі перпер
Форма кіравання Дэспатызм
Дэспат
 • 14021427 Стэфан Лазаравіч
 • 1537—1540 Штэфан Штыльянавіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Сербіі Гісторыя Сербіі
Герб Сербіі
Дагістарычная Сербія
Старчава
Вінча
Антычная Сербія
Мёзія
Сярэднявечча
Сербскае княства
Рашка
Дукля/Зэта
Захум’е
Травунія
Сербскае царства
Мараўская Сербія
Бітва на Косавым полі
Сербская дэспатыя
Асманская/Габсбургская Сербія
Першая Габсбургская Сербія
Другая Габсбургская Сербія
Сербская рэвалюцыя
Першае сербскае паўстанне
Другое сербскае паўстанне
Сучасная Сербія
Княства Сербія
Каралеўства Сербія
Першая сусветная
Стварэнне Югаславіі
Каралеўства Югаславія
Другая сусветная
Ужыцкая рэспубліка
АСНВС
СР Сербія
Сербія і Чарнагорыя
Рэспубліка Сербія

Партал «Сербія»

Сербская дэспатыя (сербск.: Српска деспотовина) — дзяржава, якая існавала на Балканскім паўвостраве ў XVXVI стст. і стала апошняй сербскай дзяржавай, якая ўвайшлі ў склад Асманскай імперыі. Нягледзячы на тое, што бітву на Косавым полі ў 1389 годзе лічаць звычайна канцом сярэднявечнай Сербіі, Сербская дэспатыя як пераемнік Сербскага царства, кіраўніком якога быў Лазар Хрэбелянавіч, праіснавала яшчэ 70 гадоў, перажываючы ў першай палове XV стагоддзя адраджэнне палітычнага і культурнага жыцця. У 1459 годзе Дэспатыя была заваявана Асманскай імперыяй, і нават пасля гэтага яшчэ 80 гадоў працягвалася так званае «венгерскае выгнанне» сербскіх дэспатаў (да 1540).

Паходжанне Дэспатыі[правіць | правіць зыходнік]

У Косаўскай бітве 28 чэрвеня 1389 былі забіты князь Лазар Хрэбелянавіч і асманскі султан Мурад I. Спадчыннікам Лазара стаў яго сын Стэфан Лазаравіч, а Мурада — Баязід I. Рэгенткай пры маладым Стэфане Лазаравічы стала яго маці княгіня Міліца. Міліца аддала сваю дачку, Аліверу, у жонкі султану Баязіду.

Сербія стала васалам Асманскай дзяржавы, і Стэфан Лазаравіч абавязаны быў удзельнічаць у войнах султана. Ён прыняў удзел на баку турак у вайне супраць румын і ў бітве пры Равінэ супраць валашскага князя Мірчы I, а таксама ў Нікопальскай бітве (1396) супраць венгерскага караля Жыгімонта. Пасля гэтага султан Баязід узнагародзіў Стэфана землямі Вука Бранкавіча ў Косаве, паколькі Бранкавіч падчас Бітвы ў Нікопалі перайшоў на бок венгерскага караля.

Тым часам, у асманскія землі ўварваўся Тамерлан. У Ангорскай бітве 28 ліпеня 1402, у якой Цімур разграміў Баязіда, удзельнічаў і Стэфан. У выніку бітвы султан Баязід быў узяты ў палон. Вяртаючыся назад у Сербію, Стэфан Лазаравіч наведаў у Канстанцінопалі імператара Візантыі Мануіла II, які назваў яго тытулам «дэспат». Раней гэты тытул даваўся кіраўнікам дзяржаў-васалаў, але Візантыя была ўжо занадта слабая, каб прыняць пад сваю руку новага васала — Сербію. Таму Стэфан Лазаравіч пачаў выкарыстоўваць тытул дэспат як знак сваёй незалежнасці. Такім чынам Сербія стала Дэспатыяй.

Кіраванне князя Стэфана[правіць | правіць зыходнік]

Кансалідацыя[правіць | правіць зыходнік]

Ужо падчас паездкі ў Канстанцінопаль узніклі моцныя супярэчнасці паміж Стэфанам Лазаравічам і сынам яго сястры Мары Юрыем Бранкавічам, верагодным спадчыннікам бяздзетнага Стэфана. Юрый суправаджаў дзядзьку, але быў арыштаваны візантыйскімі ўладамі. Стэфана суправаджаў таксама яго брат Вук. Калі яны вярталіся ў Сербію праз Косава, уладанне Юрыя Бранкавіча, на дэспата напала армія Юрыя. Бітва адбылася каля Грачаніцы. Сербскую армію ўзначаліў Вук Лазаравіч і атрымаў перамогу над пляменнікам. Аднак ужо ў Нова Брда браты Лазаравічы пасварыліся, і справа дайшла да таго, што Вук з'ехаў да прэтэндэнта на асманскі трон Сулейману. Пасля тамерланава разгрому сыны Баязіда I ваявалі паміж сабой. Спадзяючыся на хваляванні ўнутры Асманскай імперыі, Стэфан Лазаравіч прысягнуўся каралю Венгрыі Жыгімонту (1404). Той за гэта ўзнагародзіў сербскага дэспата Бялградам, які да гэтага часу быў у складзе Венгрыі. З гэтага часу Бялград стаў сталіцай Сербіі, з прычыны таго, што ўсе ранейшыя сталіцы (Скоп’е, Прышціна, Прылеп і Крушавац) ужо былі пад кантролем Асманаў.

На працягу наступных некалькіх гадоў адбылося мноства падзей у асабістым і сямейным жыцці князя Стэфана. Спачатку яму ўдалося вызваліць з палону сваю сястру Аліверу, жонку палоненага Тамерланам асманскага султана Баязіда. Неўзабаве быў заключаны мір з Вукам Лазаравічам, братам Стэфана. Князь ажаніўся (1405) з Катылінай Гацілуцы, дачкой Франчэска Гацілуцы, кіраўніка грэчаскага вострава Лесбас. У гэтым жа годзе маці Стэфана, Вука і Аліверы, Міліца, памерла.

У 1408 паміж братамі Стэфанам і Вукам ізноў адбыўся разлад. Вук аб'яднаўся з султанам Сулейманам і Юрыем Бранкавічам і напаў на землі Стэфана (1409). Юрый Бранкавіч аблажыў Бялград, і Стэфан вымушаны быў пайсці на саступкі: яго брату Вуку перайшла Паўднёвая Сербія, і Стэфан прызнаў сюзерэнітэт Асманаў. Аднак неўзабаве разлад адбыўся і ў стане турак. Брат Сулеймана Муса паўстаў супраць султана, і Стэфан Лазаравіч прыняў яго бок. Муса і Стэфан пацярпелі паражэнне ў бітве ля Касмідона недалёка ад Канстанцінопаля, і Сулейман загадаў Вуку заняць Сербію раней, чым Стэфан вернецца. Разам з атрадам Вук быў схоплены атрадамі Мусы і пакараны смерцю (1410). Стэфан вярнуўся дамоў праз Канстанцінопаль і зноў заняў Паўднёвую Сербію, якая належала раней яго пакаранаму смерцю брату.

У 1412 годзе Муса абвясціў сябе султанам еўрапейскай часткі Асманскай імперыі. Ён напаў на Сербію, аднак быў пераможаны атрадамі Стэфана каля Нова Брда ў Косаве. Стэфан заключыў саюз з сынам султана Баязіда I Мехмедам, разам з якім стаў змагацца супраць Мусы. Заручыўшыся таксама падтрымкай венграў, Стэфан і Мехмед атакавалі Мусу пад Цамарлу ля гары Віташа (суч. Балгарыя), перамаглі яго і забілі Мусу. У выніку гэтай вайны Стэфан далучыў да Сербіі сербска-балгарскую вобласць Жніполле і горад Карпіян каля Ніша, пры тым, што сам Ніш застаўся пад кантролем турак. Праз год да ўлады ў Асманскай імперыі прыйшоў Мехмед, і старыя сувязі з ім Стэфана забяспечылі перамір'е Сербіі і магчымасць яе аднаўлення.

Памерлы (28 красавіка 1421) апошні князь Зэты завяшчаў сваё княства са сталіцай у Падгорыцы свайму дзядзьку, Стэфану Лазаравічу. Пад уладу сербскага князя перайшла таксама венгерская мясцовасць Срэбраніца. Гэтыя набыцці, якія суправаджаліся паляпшэннем адносін з Венгрыяй і Асманскай імперыяй, сталі асновай аднаўлення магутнасці Сербіі. Сербія вярнула большасць сваіх этнічных тэрыторый, страчаных у выніку бітвы на Косавам полі.

Сербскае адраджэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вежа дэспата Стэфана Лазаравіча ў Бялградскай крэпасці

Дэспат Стэфан Лазаравіч падтрымліваў разнастайнае развіццё мастацтва ў Сербіі і сам быў паэтам, мастаком і мысляром Рэнесансу. Яго Слово љубве («Слова пра каханне») — адзін з найбольш вядомых помнікаў сербскай літаратуры. Ён сабраў самую вялікую на Балканах бібліятэку. Паспяхова балансаваць паміж Асманскай імперыяй і Венгрыяй дапамагалі і багатыя сярэбраныя рудні Срэбраніцы і Нова Брда. Бялград стаў адным з найбуйнейшых гарадоў Еўропы. У горадзе пражывала больш за 100 тысяч чалавек.

Кіраванне Юрыя Бранкавіча[правіць | правіць зыходнік]

Да вайны з Турцыяй[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 15 гадоў Стэфан Лазаравіч то ваяваў са сваім пляменнікам Юрыем, то мірыўся з ім, але быўшы бяздзетным, усё ж завяшчаў яму прастол (1426) незадоўга да смерці (19 ліпеня 1427). Законнасць дэспатычнай улады Юрыя пацвердзіў у 1429 годзе візантыйскі імператар Іаан VIII Палеалог.

Квітнеючую сталіцу Стэфана Бялград пасля яго смерці прыйшлося вярнуць венграм, з прычыны таго, што Стэфан атрымаў ад іх горад як уласны надзел. Багатыя гарады на поўдні былі вельмі блізка да земляў Асманскай імперыі, і Юрый вырашыў пабудаваць (14281430) новы цэнтр у выглядзе магутнай крэпасці ў Смедэрэве на Дунаі, каля венгерскай мяжы. Тут праходзіла яго жыццё з жонкай-грачанкай Ірынай Кантакузінай. Яе браты сталі вельмі ўплывовыя пры новым дэспаце. Засілле грэкаў выклікала незадаволенасць сярод народа. Яе чарнілі, вінавацячы ў заганах. Лічылася, што будаўніцтва Смедэрэва была капрызам Ірыны. Народныя паданні і паэзія ахрысцілі грачанку Проклета Јерина (Ірына Праклятая). Аднак ніводная грэчаская крыніца не пацвярджае гэтай крытыкі.

Асманская акупацыя[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд адноснага міру з Асманскай імперыяй скончыўся ў 1438 годзе, калі да ўлады прыйшоў султан Мурад II. Яго армія, узначаленая асабіста Мурадам, напала на Сербію і разрабавала яе. Дэспат Юрый бег у Венгрыю, пакінуўшы кіраваць краінай свайго сына Гргора і брата жонкі Ірыны, Тама Кантакузена. Пасля трохмесяцовай аблогі Смедэрэва пала ў жніўні 1439 года. У распараджэнні сербаў застаўся адзін буйны горад — Нова Брдо, ахрышчаны сербамі «маці ўсіх гарадоў» — але і гэты буйны цэнтр быў захоплены асманамі 27 чэрвеня 1441 года. Адзінай незахопленай часткай Сербіі заставалася зямля Зэта. У 1441 годзе султан прызначыў Ішак-Бега першым намеснікам у Сербіі, у 1443 годзе Ішак быў заменены на Ісу-Бея.

Вяртанне Юрыя Бранкавіча[правіць | правіць зыходнік]

У Венгрыі Юрыю Бранкавічу ўдалося ўгаварыць уплывовых людзей і ваявод для фарміравання кааліцыі супраць турэцкага прыгнёту. У Венгрыі сфарміравалася шырокая хрысціянская кааліцыя, якую ўзначаліў ваявода Януш Хуньядзі. Да іх далучыліся румыны і валашцы, якімі кіраваў бацька знакамітага Улада Цэпеша Уладам II. Яны накіраваліся да Сербіі і Балгарыі ў верасні 1443 года. Сербія была цалкам вызвалена ад турак 15 жніўня 1444 года.

Вельмі няпроста было Юрыю балансаваць паміж дзвюма сіламі — Усходам і Захадам. У 1447—1448 годзе Юрый дапамог візантыйскаму імператару ўзмацніць ахоўныя ўмацаванні і сцены Канстанцінопаля, аднак вымушаны быў даць атрады султану Мехмету II для вайны з Візантыяй. 29 мая 1453 года пад ударамі турак Канстанцінопаль паў. На наступны год пасля захопу Візантыйскай імперыі султан Мехмет ізноў напаў на Сербію, нарэшце захапіўшы Нова Брдо і прымусіўшы Юрыя перадаць яму ўсю Паўднёвую Сербію. Дэспат Юрый памёр 24 снежня 1456 года ў Смедзе.

Кіраванне Лазара Бранкавіча[правіць | правіць зыходнік]

Дэспат Лазар Юравіч, які змяніў на прастоле свайго бацьку, бачачы і разумеючы, што Сербія вельмі слабая, каб нанесці паражэнне Асманскай імперыі і адваяваць страчаныя землі, аддаў перавагу скласці з султанам мір у студзені 1457 года. Па ўмовах міру Асманы вярталі Лазару большасць бацькоўскіх земляў і абяцалі не нападаць на Сербію, а ён, у сваю чаргу, павінен быў выплаціць даніну. Выратаваны ад паўднёвай пагрозы, Лазар звярную сваю ўвагу на шматлікія прыгранічныя канфлікты з Венгрыяй. Ён здолеў захапіць горад Ковін, які стаў першым сербскім горадам на іншым беразе Дуная. 20 студзеня 1458 года Лазар Бранкавіч памёр.

Кіраванне Стэфана Бранкавіча[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі Лазар памёр, не пакінуўшы сыноў, пасля яго смерці быў сфарміраваны трыумвірат рэгентаў. Старэйшым стаў брат нябожчыка, Стэфан III Бранкавіч, жонка Лазара Алена Палеалог і Міхайла Ан'елавіч (губернатар Рашкі). Аднак пасля таго, як Ан'елавіч тайна ўпусціў у Смедэрэва атрад турак, ён быў заменчаны ў сакавіку 1458 года, пасля чаго Стэфан Бранкавіч стаў аднаасобным дэспатам Сербіі. Праз год Бранкавіч вырашыў жаніць сваю пляменніцу, дачку дэспата Лазара, Марыю, са спадчыннікам сербскага трона, сынам баснійскага князя Сцяпана Стэфанам Тамашэвічам. Не чакаючы вяселля з Марыяй, Стэфан абвясціў сябе новым дэспатам Сербіі 21 сакавіка 1459 года і праз два тыдні выслаў экс-дэспата Стэфана Бранкавіча ў Венгрыю.

Стэфан Тамашэвіч і падзенне Сербіі[правіць | правіць зыходнік]

Стэфан Тамашэвіч лічыцца адным з самых няўдалых балканскіх кіраўнікоў у эпоху Сярэднявечча. За пяць гадоў кіравання ён прайграў усе войны з Асманскай імперыяй і страціў дзве дзяржавы — Сербію ў 1459 і Боснію ў 1463 годзе. Абранне яго новым дэспатам Сербіі падняло крайнія хваляванні ў народзе, аднак яго падтрымліваў бацька, кароль Босніі Сцяпан Томаш. Да часу пачатку кіравання Стэфана памеры Сербіі не перавышалі наваколляў Смедэрэва, таму султан Мехмед вырашыў заваяваць рэшткі Дэспатыі. Туркі дайшлі да самага Смедэрэва, аднак, кіраўнік і яго людзі не змаглі абараніць горад, больш таго, баснійцам было дазволена пакінуць Сербію. 20 чэрвеня 1459 года Сербія была заваявана Асманскай імперыяй.

«Венгерская эміграцыя»[правіць | правіць зыходнік]

Асманы захапілі Сербскую Дэспатыю, што выклікала некаторыя хваляванні ў Венгрыі. Аднак Еўропа прызнала тое, што дэ-юрэ Сербія ўвесь час знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Асманскай імперыі, таму палічыла пераканаўчай прычыну ўварвання турак у Сербію — прадухіленне ўнутранага канфлікту. Тым не менш, падзенне Сербіі азначала прамы выхад Асманскай імперыі да тэрыторый Венгрыі. З меркаванняў бяспекі і жадання захаваць рэштку тэрыторый (шматлікія тэрыторыі Венгрыі ўжо былі пад кантролем Асманскай імперыі, а частка земляў мелі толькі фармальнае падпарадкаванне) венгерскі кароль Мацьяш Корвін на тэрыторыі Срэма адрадзіў Сербскую Дэспатыю з прызнаннем дэспатамі васалітэту. Пачаўся так званы перыяд «венгерскай эміграцыі». Сербскія дэспаты ў Венгрыі павінны былі падтрымліваць Венгрыю ў войнах і плаціць даніну. Некаторыя дэспаты спрабавалі ваяваць з туркамі, спрабуючы адрадзіць Сербію, але беспаспяхова. На дэспатаў таксама быў ускладзены абавязак кантраляваць усіх сербаў, якія жывуць у Венгрыі. Першым сербскім дэспатам у эміграцыі стаў князь з роду Бранкавічаў Вук Гргоравіч, сын Гргора Юравіча, унук Георгія Бранкавіча.

Вук Гргоравіч

Неўзабаве ў выніку кровапралітных войнаў большая частка Венгрыі перайшла пад кантроль Асманскай імперыі. У 1504 годзе на сербскім прастоле перапыніўся род Бранкавічаў, пасля чаго спачатку да ўлады прыйшоў харвацкі род Берыславічаў, затым — па чарзе кіравалі прадстаўнікі Божычаў, Бакічаў і Штыльянавічаў. Частка Венгрыі знаходзілася пад пратэктаратам аўстрыйскіх Габсбургаў. Захоп Венгрыі Габсбургскай Аўстрыяй ў сярэдзіне XVI стагоддзя паклаў канец Сербскай Дэспатыі ў эміграцыі. Апошні дэспат Стэфан Штыльянавіч спыніў кіраванне ў 1540 годзе.

Дэспаты Сербіі[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнікі Сербіі ў Бялградзе і Смедэрэва[правіць | правіць зыходнік]

Бранкавічы — старэйшая галіна Неманічаў

Турэцкія намеснікі

  • Ішак-Бег — Турэцкі намеснік у Сербіі (1439—1443)
  • Іса-Бей — Турэцкі намеснік у Сербіі (1443—1444)

Бранкавічы — старэйшая галіна Неманічаў

Дэспаты Сербіі ў Венгрыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вук Гргоравіч Бранкавіч — дэспат у эміграцыі (1471—1485)
  • Юрый II Бранкавіч — дэспат у эміграцыі (1486—1492)
  • Іаан Бранкавіч — дэспат у эміграцыі (1492—1502)
  • Іваніш Берыславіч — дэспат у эміграцыі (1503—1514)
  • Стэфан Берыславіч — дэспат у эміграцыі (1514—1526)
  • Радзіч Божыч — дэспат у эміграцыі (1527—1528)
  • Павель Бакіч — дэспат у эміграцыі (1528—1537)
  • Штэфан Штыльянавіч — дэспат у эміграцыі (1537—1540)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]