Крушавац
| Горад | |||||
| Крушавац | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Крушевац | |||||
|
|||||
| 43°35′00″ пн. ш. 21°19′36″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Акруга | Расінская акруга | ||||
| Абшчына | Крушавац | ||||
| Мэр | Дэсімір Паўлавіч | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1371 | ||||
| Плошча | 854 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 137 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 75 256 чалавек (2002) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +381 37 | ||||
| Паштовы індэкс | 37 000 | ||||
| Аўтамабільны код | KS | ||||
|
|
|||||
| krusevac.org.rs (серб.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Кру́шавац (сербск.: Крушевац) — горад у Расінскай акрузе, у абшчыне Крушавац Сербіі. У Сярэднявеччы быў сербскай сталіцай. Насельніцтва, паводле перапісу насельніцтва 2002 года — 75 256 жыхароў, (паводле перапісу 1991 года — 58808). У абшчыне Крушавац пражывае каля 130 000 чалавек.
Абшчына Крушавац уключае 101 населены пункт. Горад Крушавац — эканамічны, адміністрацыйны, прамысловы, культурны, адукацыйны, інфармацыйны і спартыўны цэнтр Расінскай акругі і аднайменнай абшчыны. Абшчына Крушавац займае плошчу 854 кв.км.
Горад знаходзіцца ў Крушавацкай катлавіне, якая займае даліну Заходняй Маравы і распасціраецца паміж Леўчай і Цемнічай на поўначы, Жупе, Копаанікам і Ястрабацам на поўдні, Кралеўскай катлавіной і Ібарскай далінай на захадзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Крушавац як сваю сталіцу заснаваў князь Лазар у 1371 годзе. Упершыню горад згадваецца ў 1387 годзе. Паводле падання, Крушавац атрымаў імя ад каменя крушца, абломкаў рачнога каменя, з якога і створана большая частка горада.
Пасля Косаўскай бітвы, Крушавац застаецца сталіцай Сербіі. У гэты час кіруе Міліца, а пасля яе сын Лазара — дэспат Стэфан, які пазней перанёс сталіцу ў Бялград. Туркі шмат разоў нападаюць на Крушавац, але заваёўваюць яго толькі ў 1427 годзе, пасля смерці дэспата Стэфана. З 1444 года, Крушавац у руках Георгія Бранкавіча, але туркі канчаткова захопліваюць яго ў 1454 годзе. У гэты час горад насіў турэцкую назву Аладжа Хісар. Падчас Аўстра-турэцкай вайны 1689 горад быў вызвалены ад туркаў.
У 1791 годзе, паводле Свіштоўскаму міру, горад быў вернуты туркам. Канчаткова вызвалены ад туркаў Крушавац быў толькі ў 1833 годзе. Пасля вызвалення горад пачаў хутка развівацца і стаў адным з буйных рэгіянальных цэнтраў тагачаснай Сербіі.
Падчас Другой сусветнай вайны, нямецкімі акупацыйнымі сіламі на гары Багдала былі расстраляныя 1642 партызаны з Крушаваца і наваколляў. Пасля вайны гэта месца пераўтворана ў памятны парк пад назвай «Слободиште» («Вызваленне»).
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Крушавац — прамысловы цэнтр з развітай металаапрацоўчай («14 октобар») і хімічнай індустрыяй («Жупа», «Мерима», «Тrayal»). Тут размешчана фабрыка алкагольных і безалкагольных напояў «Рубин», а таксама каля 1200 прыватных прадпрыемстваў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
У Крушавацы жыве 46395 паўналетніх жыхароў, сярэдні ўзрост насельніцтва — 39,2 года (38,2 у мужчын і 40,1 у жанчын). У горадзе 19342 сем'і, сярэдняя колькасць людзей у сям'і — 2,95. Большую частку насельніцтва складаюць сербы.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Царква Лазарыца
-
Званіца
-
Руіны гарады цара Лазара
-
Помнік Князю Лазару
-
Панарама горада да поўдня
-
Панарама горада на ўсход
-
Філіп Вішніч - дэталь помніка Косаўскім воінам
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крушавац- Афіцыйны сайт горада Архівавана 9 ліпеня 2008.
- Інтэрнэт-партал Крушавац
- Гугл карта са спадарожніка (-{Maplandia}-)
- План горада (-{Mapquest}-) Архівавана 24 лістапада 2007.