Народная латынь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вульгарная латынь)

Народная латынь (вядомая таксама як «вульгарная латынь» і народна-лацінская мова; лац.: sermo vulgaris) — гутарковая разнавіднасць лацінскай мовы, распаўсюджаная ў Італіі, а пазней і ў іншых правінцыях Рымскай імперыі. Менавіта народная латынь (а не класічная лацінская мова) з'яўляецца непасрэдным продкам раманскіх моў. З іншага боку, не ва ўсіх рэгіёнах яе распаўсюджвання цяпер існуюць раманскія мовы. Свайго найбольшага геаграфічнага распаўсюджвання народная латынь дасягнула ў III стагоддзі н.э., у перыяд максімальнага пашырэння межаў Рымскай імперыі. З канца III, і асабліва паміж V і XV стагоддзямі, падчас Вялікага перасялення народаў, моўныя межы народна-лацінскага (раманскага) арэала ў рэгіёнах так званай Старой Раманіі істотна скараціліся. Так, у Паўночнай Афрыцы народная латынь была цалкам выцеснена арабскай мовай, а ў Брытаніі — германскімі гаворкамі (праўда, народная латынь аказала значны ўплыў на мясцовыя кельцкія мовы). Рэгіёны, дзе лацінская мова паступова знікла (Панонія, Ілірыя, Рымская Брытанія, Рымская Германія, Рымская Афрыка), атрымалі назву Romania Submersa[pt].

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Гутарковая лацінская мова з'яўлялася адной з італійскіх моў і ў VIII ст. да н.э. (дата меркаванага заснавання горада Рыма) мела даволі вузкае выкарыстанне ў якасці роднай мовы індаеўрапейскага племя лацінаў у даліне ракі Тыбр на тэрыторыі Лацыума (суч. Лацыа). Па меры пашырэння ўлады рымскай дзяржавы на Апенінскім паўвостраве, лацінская мова атрымлівае ўсё большае распаўсюджванне ў якасці асноўнага сродку міжнацыянальнай камунікацыі і гандлю (лінгва франка) як паміж роднаснымі італійскімі (оскі, умбры, лаціны), так і паміж няроднаснымі (міжземнаморскімі) народамі (этрускі), якія засвойваюць латынь у вусновым варыянце і аказваюць на яе субстратны ўплыў. Па меры пашырэння Рымскай імперыі, у выніку міжэтнічных кантактаў і раманізацыі, лацінская мова засвойвалася ўсё большай колькасцю разнастайных народаў на ўсё большай тэрыторыі, што прывяло да ўзнікнення рэгіянальнай дыферэнцыяцыі яе вусновых варыянтаў, у той час як пісьмовая і афіцыйная мова захоўвалася практычна без змен з I стагоддзя нашай эры і па-ранейшаму выкарыстоўвалася ў дзяржаўных справах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гурычева М. С. Народная латынь. — М.: Изд-во литературы на иностранных языках, 1959. — 192 с. (у зав.)
  • Гурычева М. С. Народная латынь. — Изд. 2-е. — М.: УРСС, 2008. — 208 с. — (История языков народов Европы). — ISBN 978-5-382-00815-8. (вобл.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Batzarov, Zdravko. Orbis Latinus(недаступная спасылка) (2000). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 19 September 2009.