Вулька Застаўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вулька-Застаўская)
Вёска
Вулька Застаўская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 24 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16(2)
Паштовы індэкс
225042
Аўтамабільны код
1
Вулька Застаўская на карце Беларусі ±
Вулька Застаўская (Беларусь)
Вулька Застаўская
Вулька Застаўская (Брэсцкая вобласць)
Вулька Застаўская

Ву́лька Заста́ўская[1] (трансліт.: Vuĺka Zastaŭskaja, руск.: Вулька Заставская) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Брэста.

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Горны, належала памешчыку Такарскаму. У канцы 19 стагоддзя ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні, хлебазапасны магазін, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі, 2 прапалі без вестак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 77 рэвізскіх душ (1870)
  • 65 двароў, 460 жыхароў (1876)
  • 171 жыхар (1905)
  • 6 двароў, 64 жыхары (30.9.1921)
  • 18 гаспадарак, 25 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]