Мухавецкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мухавецкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мухавец
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 116
Мухавецкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Мухаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мухавец.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жыравецкі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — Жыравецкая Камяніца. 20 верасня 1971 года перайменаваны ў Мухавецкі, цэнтр перанесены ў пасёлак Мухавец[1].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Ваўкі вёска 17 224010
Вулька-Застаўская вёска 24 225042
Гулі вёска 25 224010
Забалацце вёска 151 225042
Закій вёска 50 225042
Заслучна вёска 81 225006
Камяніца-Жыровецкая вёска 310 225042
Літвіны вёска 12 224010
Лозы вёска 9 224010
Мухавец пасёлак 2178 225006
Падлессе-Камянецкае вёска 142 225006
Падлессе-Радваніцкае вёска 95 225006
Сямісосны вёска 19 224010
Херма вёска 3 224010

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[2]. У 1976 годзе скасавана вёска Кунахі (злілася з вёскай Жыравецкая Камяніца)[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3116 чалавек[4], з іх 85,1 % — беларусы, 9,0 % — рускія, 4,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкама Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.