Вулька Застаўская
Вёска
Вулька Застаўская
|
Ву́лька Заста́ўская[1] (трансліт.: Vuĺka Zastaŭskaja, руск.: Вулька Заставская) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Брэста.
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Горны, належала памешчыку Такарскаму. У канцы 19 стагоддзя ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні, хлебазапасны магазін, карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі, 2 прапалі без вестак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 77 рэвізскіх душ (1870)
- 65 двароў, 460 жыхароў (1876)
- 171 жыхар (1905)
- 6 двароў, 64 жыхары (30.9.1921)
- 18 гаспадарак, 25 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх