Заслучна
Вёска
Заслучна
| ||||||||||||||||||||
Заслу́чна[1] (трансліт.: Zaslučna, руск.: Заслучно) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 19 стагоддзі вёска — прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская, які належаў графіні Красінскай. У 1870 годзе адносілася да Біскупска-камяніцкай сельскай грамады.
У 1905 годзе ў Камянец-Жыровіцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 118 рэвізскіх душ (1870)
- 39 двароў, 281 жыхар (1897)
- 298 жыхароў (1905)
- 132 жыхары (1959)
- 129 жыхароў (1970)
- 39 гаспадарак, 95 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заслучна