Сямісосны
Вёска
Сямісосны
| ||||||||||||||||||||||
Сямісо́сны[1] (трансліт.: Siamisosny, руск.: Семисосны) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 16 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы.
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 19 стагоддзі вёска — цэнтр вотчыннага маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з фальварка Сямісосны (або Краснік) і в. Забалацце. У 1846 годзе маёнтак належаў Ганне Камінскай, якая валодала тут 198 дзес. зямлі. Пазней меў назву Сямісосны—Забалацце. У 1890 годзе маёнтак — уласнасць пана Качкоўскага, 97 дзес. зямлі.
У 1905 годзе выселкі ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 2 жыхары.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 22 сялянскія душы (1833)
- 33 прыгонных селяніна (1846)
- 32 жыхары (1905)
- 3 двары, 18 жыхароў (30.9.1921)
- 64 жыхары (1959)
- 36 жыхароў (1970)
- 3 гаспадаркі, 8 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сямісосны