Вуліца Акадэміка Жэбрака (Мінск)
| Акадэміка Жэбрака Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Фрунзенскі |
| Працягласць | 1,1 км |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Ранейшыя назвы | Садовая |
| Назва ў гонар | Антон Раманавіч Жэбрак |
| на OpenStreetMap | |
| на Яндэкс.Картах | |
| на Картах Google | |
Вуліца Акадэміка Жэбрака — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Красны Бор, названая ў гонар Антона Раманавіча Жэбрака — сусветна вядомага навукоўца, пачынальніка беларускай генетыкі і селекцыі, прэзідэнта Акадэміі навук БССР. Да 2004 года была вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вул. Садовая[1].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад тупіку недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе на паўднёвы захад, затым паварочвае на 90 градусаў і працягваецца на паўночны захад. Заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Брыкета. Перасякаецца з вуліцамі Акадэміка Вышалескага і Адзінцова, завулкам Акадэміка Вышалескага. Ідзе паралельна вуліцы Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,4 км ад МКАД.
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Улица Академика Жебрака на geodzen.com
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Акадэміка Жэбрака (Мінск)