Вуліца Кавалёва (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вуліца Кавалёва
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Фрунзенскі
Назва ў гонар Івана Кавалёва

Вуліца Кавалёва — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска. Названа ў гонар Івана Кірылавіча Кавалёва (1906—1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынну вайну. У раёне вуліцы — прыватная забудова. Да ўваходу Сухарава ў склад Мінска частка тэрыторыі вуліцы была вёскай Сухарава.

Канфлікт вакол дома 72[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 г. у былым кароўніку (д. 72) пратэстанцкая царква "Новае жыццё" арганізавала дом малітвы. Пасля таго, як усе раённыя адміністрацыі Мінска адмовілі ў арэндзе памяшканняў для правядзення набажэнстваў, было вырашана праводзіць іх у былым кароўніку бяз згоды ўладаў[1]. Праз адсутнасць санкцыі гарадскіх уладаў на набажэнствы пастар і адміністратар царквы неаднаразова былі аштрафаваны паводле артыкула 167-1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ[2].

У 2005 г. Мінскі гарвыканкам прыняў рашэнне пра спыненне для «Новага Жыцця» права карыстання зямельным надзелам і пра прымусовы выкуп будынка ў сувязі з «нямэтавым выкарыстаннем». Мэтавым выкарыстаннем магла быць толькі гадоўля кароў, але паколькі на той час тэрыторыя ўжо ўвайшла ў межы горада, гэтая дзейнасць таксама стала недапушчальнай[3]. 21 ліпеня Гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне пра прымусовы выкуп будынка за 37,5 мільёнаў рублёў (каля 16 000 долараў)[2][4]. На працягу года царква спрабавала абскардзіць рашэнне Мінгарвыканкама, дайшоўшы да Вышэйшага гаспадарчага суда, але безвынікова. Тады вернікі 6 кастрычніка 2006 года распачалі пост-галадоўку ў абарону царквы. Непасрэднай нагодай стала тое, што 29 верасня 2006 г. фондам «Міндзяржмаёмасць» 37,5 млн руб. былі пералічаны на банкаўскі рахунак царквы. Вернікам было адведзена 10 дзён (да 9 кастрычніка) на тое, каб пакінуць будынак[2].

У галадоўцы, якая трывала 23 дні, прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. Сярод іх былі вернікі не толькі з супольнасці «Новае Жыццё», але і з іншых поўнаевангельскіх цэркваў, у тым ліку і з іншых гарадоў — Гародні, Гомеля, Мазыра і да т. п[2]. Яны патрабавалі скасаваць рашэнне Мінгарвыканкама аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка, а таксама перапрафілявання будынку ў культавы[3]. Падчас акцыі штовечар ладзіліся набажэнствы з удзелам грэка- і рыма-каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў розных дэнамінацый. Урачы паліклінік мікрараёна Сухарава адмовіліся аглядаць галадоўнікаў і прапанавалі ім звяртацца ў «хуткую дапамогу»[2].

На дванаццаты дзень галадоўкі Вячаслаў Ганчарэнка быў запрошаны ў Адміністрацыю прэзідэнта, дзе кіраўнік ідэалагічнага аддзела Алег Праляскоўскі паабяцаў «урэгуляваць пытанне ў межах прававога поля». 28 кастрычніка, пасля таго, як стала вядома, што прысуд Гаспадарчага суда пра прымусовы выкуп будынку царквы апратэставаны калегіяй Вышэйшага гаспадарчага суда, галадоўка была спынена[2][5]. За яе час 10 чалавек апынуліся ў бальніцы, 4 — у рэанімацыі з дыягназам «крайняе знясіленне арганізму»[3].

Пасля разбіральніцтваў паміж царквой і Мнгарвыканкамам ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі ў 2006-09 гг., 14 жніўня 2009 г. вернікам суполкі «Новае жыццё» судовыя выканаўцы ўручылі распараджэнне пра тое, што, паводле рашэння Вышэйшага гаспадарчага суда, яны мусяць вынесці сваю маёмасць і да 21 жніўня пакінуць храм[6]. З 21 жніўня 2009 года будынак царквы знаходзіцца на балансе ЖРЭА Маскоўскага раёна Мінска[7], аднак вернікі вырашылі не сыходзіць добраахвотна і працягнулі ладзіць свае набажэнствы[8]. Пасля гэтага абшчыну час ад часу штрафавалі, але не высялялі.

У снежні 2009 года Еўрапейскі парламант прыняў рэзалюцыю па Беларусі, у якой «ад беларускіх улад чакаецца дакладны і значны прагрэс у справе дэмакратызацыі грамадства на працягу 2010 года» і выказваецца надзея, што царква «Новае жыццё» атрымае магчымасць дзейнічаць свабодна[9].

16 студзеня 2019 года ў Мінску было грамадскае абмеркаванне плана па ўнясенню змяненняў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання паўднёвай частцы мікрараёна Сухарава. План прадугледжвае будаўніцтва жылля і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. На месцы царквы вырашыли пабудаваць школу. У канцы 2020 г. упраўленне прымусовага выканання вынесла абшчыне царквы прадпісанне з патрабаваннем да 31 снежня 2020 г. выканаць судовы загад ад 23 кастрычніка 2009 года і вызваліць будынак былога кароўніка па вул. Кавалёва, 72.

5 студзеня 2021 г. судовыя выканаўцы прыйшлі да будынку царквы і склалі пратакол аб невыкананні прадпісання аб высяленні з памяшкання, а 17 лютага 2021 г. судовыя выканаўцы пры падтрымцы міліцыі прымусова ўвайшлі ў царкву і прымусілі вернікаў і адміністратараў пакінуць памяшканне[10]. 21 лютага вернікі правялі малітоўную акцыю каля будынка[11].


Зноскі

  1. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак monitoring559 няма тэксту
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Мария Савушкина 3.3. Ситуация в церкви «Новая жизнь»: хронология событий, сообщения в СМИ(руск.) . Аналітыка. Ініцыятыва «За свабоднае веравызнанне» (1 лістапада 2010).(недаступная спасылка)
  3. 3,0 3,1 3,2 Сітуацыя вакол будынака царквы «Новае Жыццё».. Актуальнае. Інфармацыйны праваабарончы цэнтр «Свабода сумлення» (27 кастрычніка 2010).(недаступная спасылка)
  4. «Новае жыццё»: ці будзе штурм а 19 гадзіне?. Грамадства. Радыё «Свабода» (26 кастрычніка 2010).
  5. Основные претенденты на президентство выступили в поддержку церкви «Новая Жизнь»(руск.) . Навіны. Царква Ісуса Хрыста (31 кастрычніка 2010).
  6. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак churchby332 няма тэксту
  7. История конфликта между церковью «Новая жизнь» и Мингорисполкомом(руск.) . Новости. «Новае жыццё» (5 снежня 2012).(недаступная спасылка)
  8. Алена Пытэль Новыя прэтэнзіі да царквы «Новае жыццё». Здарылася ў Беларусі. «Польскае радыё для замежжа» (25 кастрычніка 2010). — «З юрыдычнага пункту гледжання наш будынак перастаў быць нашай уласнасцю са жніўня 2009 года, калі ўлады самі на сябе перапісалі ўласнасць нашага будынка. Але мы працягваем ім карыстацца.».(недаступная спасылка)
  9. Дзіна Шаўцова і Вячаслаў Ганчарэнка пра абмежаванне права на свабоду веравызнання. Навіны. Беларуская хрысціянская дэмакратыя (27 кастрычніка 2010).
  10. Чтобы попасть внутрь, спилили замок. Церковь «Новая жизнь» все-таки выселили из здания Архівавана 21 лютага 2021. // TUT.BY
  11. вернікаў прыйшлі памаліцца да забранай царквы «Новае жыццё» ў Сухараве(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 21.02.2021

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]