Вуліца Масюкоўшчына
Выгляд
Вуліца Масюкоўшчына Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Каменная Горка |
Ранейшыя назвы | Цэнтральная |
Назва ў гонар | Масюкоўшчына |
Вуліца Масюкоўшчына — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска. Да 2004 г. была Цэнтральнай вуліцай вёскі Масюкоўшчына[1]. З 2004 г. у складзе г. Мінска[2]. Пачынаецца ад Люцынскай вул. і пераходзіць у вул. М. Лынькова ў раёне канцавога аўтобуснага прыпынку «Масюкоўшчына» і чыгуначнага палатна лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна, паміж прыпыначнымі пунктамі Лебядзіны і Масюкоўшчына. На вуліцы адзначана 148 дамоў[3] пераважна прыватнай аднапавярховай забудовы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Іван Іванавіч Сацукевіч Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска Архівавана 9 кастрычніка 2018., с 8 nashapamiac.org
- ↑ «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска». Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174
- ↑ вуліца Масюкоўшчына(недаступная спасылка) // Мaps.Тut.by