Вуліца Брыкета (Мінск)
Вуліца Брыкета Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі |
Працягласць | каля 900 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Паштовы індэкс | 220063 |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
![]() |
Вуліца Брыкета — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар Фелікса Антонавіча Брыкета, дырэктара саўгаса (цяпер агракамбінат) «Ждановічы».
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Прытыцкага, заканчваецца тупіком у раёне дома 37. Таксама перасякаецца з вуліцамі Акадэміка Вышалескага і Акадэміка Жэбрака. Ідзе паралельна МКАД, ад якога знаходзіцца на адлегласці 500 метраў. Ад пачатку і да скрыжавання з вуліцай Акадэміка Вышалескага ўяўляе сабой амаль што бульвар з зялёнай паласой пасярэдзіне.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- сажалка Кунцаўшчына
Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на вуліцы Прытыцкага ёсць прыпынак «Брыкета», на якім спыняецца шэраг аўтобусных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Брыкета (Мінск)
- Улица Брикета на geodzen.com