Вуліца Кірэенкі (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Кірэенкі Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Фрунзенскі |
| Працягласць | каля 900 м |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Назва ў гонар | Кастусь Кірэенка |
| Паштовы індэкс | 220015 |
| на OpenStreetMap | |
| на Яндэкс.Картах | |
| на Картах Google | |
Вуліца Кірэенкі — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар Кастуся Кірэенкі — беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца на скрыжаванні вуліц Адоеўскага і Еўфрасінні Полацкай, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Панамарэнкі. Таксама перасякаецца з вуліцай Мядзвежына. Ідзе паралельна вуліцам Бельскага і Цімашэнкі. Большую частку вуліцы займае лесапаркавая зона. Забудова змяшаная — ёсць як шматпавярховыя, так і аднапавярховыя дамы.
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на вуліцы Панамарэнкі ёсць прыпынак «Кірэенкі», на якім спыняецца шэраг аўтобусных і тралейбусных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Спартыўная».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кірэенкі (Мінск)