Вуліца Амельянюка (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Амельянюка
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Заводскі

Вуліца Амельянюка — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар Уладзіміра Сцяпанавіча Амельянюка (1917—1942), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Цэнтральнай, перасякае вуліцу Радыяльную. Даўжыня вуліцы складае каля 0,55 км.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну, устаноўлены на тэрыторыі ЦЭЦ-3 у 1974 годзе[1].

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]