Перайсці да зместу

Вуліца Жукоўскага (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Жукоўскага
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 890 ± 1 м
Паштовы індэкс 191014, 191104 і 191036
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Жукоўскага (з 1902; да 1902 — Малая Італьянская вуліца) — вуліца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, якая праходзіць ад Ліцейнага да Лігаўскага праспекта. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Ліцейнага праспекта.

Сучасную назву вуліца атрымала ў 1902 годзе ў сувязі з 50-годдзем з дня смерці паэта Васіля Андрэевіча Жукоўскага.

Пракладзеная ў 1760-х гадах уздоўж паўночнай мяжы Італьянскага саду (адсюль ранейшая назва). У першай палове XIX стагоддзя забудоўвалася невялікімі каменнымі дамамі, у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя — даходнымі дамамі: дом 2 (вугал з Ліцейным; 1877, архітэктар Ф. І. Вінтэргальтэр), дом 6 (1852, архітэктары Е. Е. Ерамееў, А. І. Лангэ), дом 12 (1 па вуліцы Чэхава), пабудаваны ў 1861 годзе архітэктарам М. П. Грабёнкам. Дом 16 (9 па вуліцы Маякоўскага) быў пабудаваны ў 1861—1863 гадах архітэктарам Г. І. Карпавым.

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1