Вуліца Дастаеўскага (Санкт-Пецярбург)
Выгляд
| Вуліца Дастаеўскага Санкт-Пецярбург | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | |
| Працягласць |
|
Вуліца Дастаеўскага — вуліца ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Кавальскага завулка да Сацыялістычнай вуліцы. Раней называлася Ямской вуліцай, бо ў гэтым раёне знаходзілася Ямская слабада.
У 1915 годзе вуліцу перайменавалі. Ёй было прысвоена імя рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, які жыў тут з 1878 года да сваіх апошніх дзён у доме 2 (з 1971 года там музей-кватэра). На ўчастку ад Свячнога завулка да Сацыялістычнай вуліцы частку вуліцы Дастаеўскага азелянілі (уздоўж цотных дамоў). Перад домам 15, які быў пабудаваны з белай сілікатнай цэглы (цяпер там філіял «Ростелекома»), разбіты сквер.