Вуліца Карла Маркса (Верхнядзвінск)
Выгляд
| Вуліца Карла Маркса Верхнядзвінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | Верхнядзвінск |
| Працягласць | 1400[1] м |
| Ранейшыя назвы | Дзісненскі тракт |
| Назва ў гонар | Карл Маркс |
| Паштовы індэкс | 211631 |
| Нумары тэлефонаў | +3752151 |
Вуліца Карла Маркса (трансліт.: vulica Karla Marksa, руск.: улица Карла Маркса) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Названа ў гонар Карла Маркса, папярэдняя назва — Дзісненскі тракт (па назве старажытнага тракта, які ішоў берагам Заходняй Дзвіны ад Дрысы да Дзісны.
Пачынаецца ад старажытных хрысціянскіх могілак па вул. Савецкай і пралягае з поўначы на поўдзень да мяжы горада ў раёне былых гарадскіх ачышчальных стаўкоў (адстойнікаў). Працягласць вуліцы складае больш за 1,4 км.
Забудова вуліцы пераважна аднапавярховая сядзібнага тыпу.
Сацыяльныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Верхнядзвінская гімназія» (вул. Карла Маркса 32)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Карла Маркса