Надзея Канстанцінаўна Крупская
Надзея Канстанцінаўна Крупская | |
---|---|
руск.: Надежда Константиновна Крупская | |
| |
Дата нараджэння | 14 (26) лютага 1869[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1939[2][3][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | бібліятэкарка, пісьменніца, настаўніца, палітык |
Бацька | Канстанцін Крупскі[d] |
Маці | Elizaveta Krupskaya[d] |
Муж | Уладзімір Ільіч Ленін |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Надзея Канстанцінаўна Крупская (Ульянава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадская дзеячка, педагог. Жонка У. Леніна. Ганаровы член АН СССР (1931). Доктар педагагічных навук (1936).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу ў незаможнай шляхецкай сям’і беларускага паходжання, якая выехала з Валынскай губерні. Яе бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (1838—1883) належаў да арганізацыі Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы, маці — Лізавета Васільеўна Цістрава (1843—1915), гувернантка. Дзед па бацьку Ігнат Крупскі быў прадстаўніком мясцовага дваранства ў Слуцку, у сувязі з чым трапіў у якасці аднаго з герояў у паэму «Файнбергада» слуцкага паэта Р. Скурата[6].
Скончыла гімназію (1887), вучылася на вышэйшых Бястужаўскіх жаночых курсах. У 1891—1896 г. настаўнічала ў Пецярбургу, адначасова (з 1890) займалася рэвалюцыйнай дзейнасцю. Была арыштаваная ў 1896 г., з 1898 член Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў ссылкі ў сяло Шушанскае Уфімскай губерні (цяпер Краснаярскі край), дзе адбываў ссылку і У. Ульянаў (Ленін). Там яна з ім прымае хрысціянскі шлюб у Рускай Праваслаўнай Царквы. У 1900—1901 адбывала ссылку г. Уфа. З 1901 г. суправаджала У. Леніна ў эміграцыі, падтрымлівала яго ў якасці сакратара і прэс-сакратара. Дапамагала У. Леніну ў выданні газет «Искра» і «Вперёд» (1901—1905), «Пролетарий» і «Социал-демократ» (1907—1911). 3 красавіка 1917 зноў у Расіі. Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Пасля 1917 г. працавала ў савецкай сістэме адукацыі. Член калегіі Наркамасветы, з лістапада 1920 старшыня Галоўпалітасветы пры Наркамасветы РСФСР, з 1929 намеснік народнага камісара асветы РСФСР. 3 1924 член ЦКК, з 1927 член ЦК ВКП(б).
Распрацоўвала прынцыпы савецкай сістэмы народнай асветы, метадалагічных і метадычных асноў навучання і выхавання. Аўтар прац па педагогіцы і ўспамінаў пра У. Леніна.
Зноскі
- ↑ Bashkir Encyclopedia — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
- ↑ Крупская Надежда Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Nadezhda Krupskaya // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Крупская Надежда Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Прогулка по Слуцку, или по следам Файнберга(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 487. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Дактары педагагічных навук
- Члены КПСС
- Члены АН СССР
- Члены ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Постаці СССР
- Дэлегаты II з’езда РСДРП
- Дэлегаты III з’езда РСДРП
- Дэлегаты IV з’езда РСДРП
- Дэлегаты VI з’езда РСДРП
- Дэлегаты VII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты X з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XI з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XIII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XVII з’езда УКП(б)
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Члены ЦВК СССР