Вуліца Леаніда Бяды (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Леаніда Бяды, Мінск)
Вуліца Леаніда Бяды
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Савецкі раён
Аўтобусныя маршруты 24, 44, 91, 136
Назва ў гонар Леаніда Ігнатавіча Бяды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Леаніда Бяды — новая вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар Леаніда Ігнатавіча Бяды (1920—1976), легендарнага лётчыка, двойчы Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Беларусі і штурму Усходняй Прусіі, камандуючага авіяцыяй Беларускай ваеннай акругі, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, члена ЦК КПБ.

Вуліца Леаніда Бяды бярэ пачатак ад скрыжавання з вуліцамі Сурганава і Куйбышава і заканчваеццца скрыжаваннем з вуліцай Корш-Сабліна і Усходнім завулкам. Перасякаецца з вуліцамі Усходняй, Някрасава і Камароўскім кальцом.

На вуліцы жыў Уладзімір Мулявін — заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» (мемарыяльная дошка на доме 13)[1]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У ноч на 11 жніўня 2020 падчас пратэстаў ля ўніверсама «Рыга» на скрыжаванні вуліц Сурганава і Бяды былі спробы пабудаваць барыкады і абараняць іх ад АМАПа. У выніку барыкады былі разбураны вадамётамі, а некаторыя пратэстуючыя і жыхары навакольных дамоў і інтэрнатаў пацярпелі ад гумавых куляў і светлашумавых гранат.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]