Вуліца Міронава (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Міронава
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць км
Commons-logo.svg Вуліца Міронава на Вікісховішчы

Вуліца Міронава — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, у Ленінскім раёне.

Гістарычная назва вуліцы — Афіцэрская. Названа ў 1923 годзе ў гонар удзельніка барацьбы за савецкую ўладу ў Магілёўскай вобласці Д. К. Міронава. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1930-я гг.

Працягласць 500 м ад Ленінскай да Першамайскай вуліцы. Да вуліцы прылягае бульвар У. І. Леніна.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Забудавана 5-павярховымі, пераважна жылымі дамамі. Сярод размешчаных на вуліцы будынкаў найбольшую цікавасць уяўляе помнік архітэктуры 19 ст. былы будынак пазямельна-сялянскага 6анка, у якім да 1988 года знаходзіў гаркам КПБ і гаркам ЛКСМБ, тут размяшчаецца рэдакцыя абласной газеты «Магілёўская праўда» і карцінная галерэя1988; у вестыбюлі будынка пастаўлена мемарыяльная дошка ў гонар журналістаў, загінулых на франтах Вялікай Айчыннай вайны). На вуліцы размешчаны таксама стадыён «Спартак»,.

Будынак тэхнапарку

Паркі скверы[правіць | правіць зыходнік]

На вуліцы размешчаны сквер 40-годдзя Перамогі, сквер Вілербана і безназоўны сквер перад будынкам Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

На доме № 27 пастаўлена мемарыяльная дошка Д. К. Міронаву. У 1957 каля будынка абласнога мастацкага музея пастаўлены помнік У. І. Леніну (не захаваўся)[1].

31 кастрычніка 2014 года перад будынкам № 21 устаноўлена скульптура Лёвы, якая ўяўляе сабой 100-кілаграмовую фігуру ільвяня з пузікам у імянной майцы з гербам Магілёва, які ў адной лапе трымае смартфон, а на іншай сядзіць птушка. Аўтар — магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў[2][3].

Зноскі

  1. Миронова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
  2. В Могилёве появится скульптура льва с телефоном в лапах
  3. У Магілёве з’явіўся леў, які размаўляе па мабільніку

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Миронова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вуліцы Магілёва