Сквер 40-годдзя Перамогі (Магілёў)
Выгляд
Сквер 40-годдзя Перамогі? | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Архітэктар | Яўген Георгіевіч Бранцаў, А. Мельнікаў[d] і М. Кабаева[d] |
Размяшчэнне | |
53°54′22″ пн. ш. 30°20′38″ у. д.HGЯO | |
![]() |
Сквер 40-годдзя Перамогі — сквер у цэнтральнай частцы Магілёва. Абмежаваны вуліцамі Ленінскай, Міронава, бульварам Леніна. Аўтары праекта архітэктары М. Кабаева, А. Мельнікаў. Трапецападобны ў плане, плошчай 1,44 га. У цэнтры сквера каскадны фантан[1], устаноўлены ў 1978 годзе (арх. Я. Бранцаў[2])[3].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%A1%D0%BA%D0%B2%D0%B5%D1%80_40-%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B4%D0%B7%D1%8F_%D0%B7_%D1%84%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BC_%2803%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%A1%D0%BA%D0%B2%D0%B5%D1%80_40-%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B4%D0%B7%D1%8F_%D0%B7_%D1%84%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BC_%2803%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/40_%D0%BB%D0%B5%D1%82_%D0%9F%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D1%8B1_%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%B2.jpg/220px-40_%D0%BB%D0%B5%D1%82_%D0%9F%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D1%8B1_%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%B2.jpg)
Названы ў 1985 годзе ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне[1].
Сквер мае найбольш разнастайны склад насаджэнняў у горадзе. Тут растуць: дрэвы — вярба белая ніцая, клён Гінала, рабіна звычайная, елка калючая, туя заходняя, дуб чырвоны, бяроза пухнатая, ліпа драбналістая[4], маньчжурскі арэх[1]; кусты — фарзіцыі, магонія падубалістая, шыпшыннікі, язміны, глогі, бэз звычайны[4].
Зноскі
- ↑ а б в Сорокалетия Победы сквер // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Брянцев Евгений Георгиевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Фонтаны // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ а б Скверы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сорокалетия Победы сквер // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сквер 40-годдзя Перамогі (Магілёў)