Пралетарская вуліца (Гомель)
Пралетарская вуліца Гомель | |
![]() Забудова вул. Пралетарскай | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны |
Гістарычны раён | Спасава Слабада, Кагальны Роў |
Працягласць |
|
Аўтобусныя маршруты | 4, 26 |
Ранейшыя назвы | Фельдмаршалаўская |
З'явілася | канец 17 ст. |
![]() |
Вуліца Пралетарская (былая Фельдмаршалаўская) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гомеля. Працягласць 1150 м, ад Леніна плошчы да вуліцы Фрунзэ.
Назвы[правіць | правіць зыходнік]
Гістарычная назва — Фельдмаршалаўская, нададзена ў гонар аднаго з былых уладальнікаў Гомеля, фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1920-я гады была перайменавана савецкай уладай ў гонар пралетарыяту. Сучаснае аблічча вуліцы фармавалася ў 1960-70-я гады.
Перасякае вуліцы[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Адна з найстарэйшых вуліц горада (на картах з'яўляецца з пачатку 19 стагоддзя). З'яўлялася прамым працягам вуліцы — Румянцаўскай (цяпер Савецкая), цэнтрам так званай Спасавой слабады (стараабрадскага селішча, узніклага ў канцы 17 ст.) і часткі Кагальнага рва(гістарычны раён горада Гомеля). У забудове пераважалі 1 і 2-павярховыя цагляныя і драўляныя хаты сядзібнага тыпу. На вуліцы размяшчаліся лакавы завод, чыгуналіцейная, кравецкая і карэтная майстэрні, крамы, цэнтральныя гарадскія публічныя лазні, дзіцячы прытулак княгіні Паскевіч, царкоўна-прыхадская вучэльня, стараабрадская царква (званіца захавалася ў двары адміністрацыйных будынкаў). Значэнне вуліцы ўзрасло з узвядзеннем новага маста праз раку Сож. Забудова прадстаўленая ў асноўным жылымі 1 і 2-павярховымі дамамі. Пры будоўлі вуліца падзяліла былое рэчышча Гаміюка на 2 часткі(сучасныя назвы Лебядзіная сажалка і Кагальны роў).
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 5 — будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца офісы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
- № 9 — аднапавярховы будынак (1881). Цяпер у ім размяшчаецца Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
- № 15 — двухпавярховы будынак, былы дом правадыра гарадскога дваранства (ХІХ стагоддзе). Цяпер у будынку размяшчаецца Камітэт дзяржкантролю па Гомельскай вобласці —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000059
- № 17 — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
- № 19 — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
- № 21 — двухпавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца камунальнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Гомельскі парк» —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
- № 23а — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
- № 31 — двухпавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер навучальны корпус № 2 Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
- № 33 — аднапавярховы будынак (ХІХ стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000061
- № 39 — трохпавярховы будынак Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа.
- № 43 — чатырохпавярховы жылы дом. Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама.
- № 47 — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
- № 55 — двухпавярховы жылы дом.
- № 57 — двухпавярховы жылы дом.
- № 59 — двухпавярховы жылы дом.
- № 69 — трохпавярховы будынак Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага.
- № 71 — 14-павярховы будынак Інстытута лесу НАН Беларусі (арх. Ф. У. Хайрулін, «Гомельграмадзянпраект»). У будынку таксама размяшчаецца грамадскае аб’яднанне Беларускае таварыства лесаводаў.
Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 2 — КЗЦ «Еўропа»
- № 6 — будынак (канец ХІХ — ХХ стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000057
- № 8 — аднапавярховы будынак (канец ХІХ — ХХ стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000058
- № 16 — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельская міжгарнізонная ваенная пракуратура —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
- № 18 — двухпавярховы будынак Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама
- № 18а — Званіца Праабражэнскай царквы (ХІХ стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000060
- № 22 — будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельская абласная медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пралетарская вуліца (Гомель)