Выгаляненты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Выгаляненты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231005
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256808036
Выгаляненты на карце Беларусі ±
Выгаляненты (Беларусь)
Выгаляненты
Выгаляненты (Гродзенская вобласць)
Выгаляненты

Выгаляне́нты[1] (трансліт.: Vyhalianienty, руск.: Выголененты) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.

Драўляная капліца пад тытулам Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных была пабудавана ў 1767 годзе на паўночнай ускраіне вёскі, на зямлі, якую ахвяравалі мясцовыя землеўладальнікі — паны Невяровічы і Абрамовічы. Адноўлена ў першай палове XIX ст. і прыпісана да вішнеўскай парафіі Свірскага дэканата. З 1864 да 1919 г., калі парафія не дзейнічала, капліца прыпісвалася да касцёла ў Нястанішках. У 1929 капліца паднаўлялася.

Гэта была характэрная для класі­цызму пабудова — прамавугольная ў плане з трохграннай алтарнай часткай, перакрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром, галоўны фасад вырашаны як чатырохкалонны порцік. У інтэр’еры, перакрытым плоскай падшыўной столлю, усталяваны драўляны алтар у выглядзе порціка з падвоенымі калонамі. У алтары змешчаны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, які лічыцца цудадзейным. Абраз «апрануты» ў срэбныя з пазалотай шаты, вакол змешчаны шэраг вотаў. Над уваходам зроблены хоры.

У 1940—1954 гадах цэнтр Выгаляненцкага сельсавета, у 1954—1957 гадах у Сыраваткінскім сельсавеце, з 15 лістапада 1957 года ў Вішнеўскім сельсавеце[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]