Выгнанне бесаў з дачкі хананіянкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ісус ацаляе дачку Хананіянкі, Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага, 15 ст.

Выгнанне бесаў з дачкі хананіянкі — Евангельская падзея, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Эпізод запісаны ў Евангеллі ад Матфея 15:21-28 і Марка 7:24-30.

Паводле Евангелляў, Ісус выгнаў бесаў з дачкі Хананянкі ў вобласці Тыра і Сідона.

Хананэянка прыйшоўшы да Ісуса, крычала: «Госпадзі, Сын Давідаў, памілуй мяне! Мая дачка апантаная і жудасна пакутуе.» Ісус на гэта не адказаў ніводным словам. Таму Ягоныя вучні, прыступіўшы да Яго, пераконвалі, каб Ісус адпусціў жанчыну, бо яна моцна дакучала ім. На гэта Ісус адказаў: «Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага.» Жанчына ўстала перад Ім на калені: «Госпадзі, дапамажы мне!»,- сказала яна. Хрыстос адказаў, што не мае права адымаць хлеб у дзяцей і кінуць яго сабакам. "Так, Госпадзе, "- сказала жанчына, — «Але нават сабакі ядуць крошкі, якія падаюць са стала свайго гаспадара.» Тады Ісус сказаў ёй: «Жанчына, вялікая твая вера! Хай будзе па слову твайму.» Дачка жанчыны ацалілася ў гэты час.

Гэты эпізод з'яўляецца прыкладам таго, як Ісус падкрэслівае каштоўнасць веры, што таксама паказана ў гісторыі вылячэнні раба сотніка. Гісторыя таксама з'яўляцца своеасаблівым дакорам вучням, якія лічылі, як і большасць іудзеяў, што Божыя дабраслаўленні не тычацца язычнікаў, а только Ізраіля, як Богаабранага народа. Таму сама размова праходзіла з пункту гледжання вучняў, а ацаленне паказвала, што нават язычнікі не пакінутыя Божай ласкі.