Перайсці да зместу

Выгнанне бесаў з Герасінскага беснаватага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрыстос выганяе бесаў з Герасінскага беснаватага, сярэднявечныя ілюстрацыя

Выгнанне бесаў з Герасінскага беснаватага — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне

[правіць | правіць зыходнік]

Падзея запісана ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях: ў Марка 5:1-20 , Матфея 8:28-34 і Лукі 8:26-39. Усе апавяданні ў розных Евангеллях звязаны з падзеяй, калі Ісус выганяе дэманаў, акрамя таго, у Евангеллях ад Марка і Лукі колькасць дэманаў вызначана пад агульнай назвай Легіён.

Евангелле ад Марка паведамляе, што цуд адбыўся, калі Ісус разам з вучнямі пайшоў праз Генісарэтскае возера да Гадарынскай вобласці, у сучаснай Іарданіі. Там ім сустрэўся апантаны злым духам. які выйшаў з пячоры. Ніхто не мог звязаць гэтага чалавека нават ланцугамі, бо колькі разоў яго не вязалі, ён разбіваў ланцугі і збегаў. Ноч і дзень ён знаходзіўся ў магілах на пагорках, дзе ён крычаў і быў увесь парэзаны камянямі. Убачыўшы здалёк Ісуса, ён прыбег і ўпаў на калені перад Ім.

Апонтаны закрычаў на ўвесь голас: «Што Табе да мяне? Ісусе, Сыне Бога Усявышняга! заклінаю Цябе Богам, не муч мяне!" На што Ісус адказаў яму: "Выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека". Пасля гэтага Ісус спытаўся, як яго клічуць. Той адказаў, што Легіён, бо іх тут шмат. Бесы моцна прасілі, каб Ісус не высылаў іх прэч з вобласці, а паколькі там пасвіўся вялікі статак свіней, то дэманы прасілі Ісуса, каб Ён дазваліў увайсці ў іх. Свінні былі нячыстыя жывёліны ў яўрэяў, і забаранялася спажываць у ежу іх мяса. Калі Ісус даў ім дазвол, то злыя духі ўвайшлі ў свіней, а статак колькасцю каля двух тысяч жылёл кінуўся з урвішча ў возера, і патануў.

Пастухі свіней, убачыўшы гэта, пабеглі і паведамілі пра гэта ў горадзе і наваколлі, і людзі выйшлі паглядзець, што здарылася. Яны прыйшлі да Ісуса, яны ўбачылі чалавека, які быў апантаны легіёнам дэманаў, ён седзеў там, апрануты і ў здаровым розуме; і яны моцна спужаліся. Калі пастухі расказалі, што здарылася з апантаным і са статкам свіней, людзі сталі прасіць Ісуса, каб Ён пакінуў іх рэгіён. Калі Ісус садзіўся ў лодку, то былы апантаны прасіўся каб быць з Ісусам, але Ісус наказаў, каб той заставаўся і расказаў пра тое, што ўчыніў з ім Гасподзь. Былы апантаны бесамі пайшоў па гарадах Дзесяціграддзя і пачаў усім расказваць, як яго ацаліў Хрыстос.

У розных версіях рукапісаў сустракаецца розныя назвы краіны, дзе адбыўся цуд. Сустракаюцца назвы зямлі Гадарынскай, Гергесінскай, Герасінскай