Выгнанне бесаў з мужчыны ў сінагозе Капернаума

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Выгнанне бесаў з мужчыны ў сінагоге Капернаума, фрэска 11 ст.

Выгнанне бесаў з мужчыны ў сінагоге Капернаума — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Падзея апісана ў Евангеллі ад Марка 1:21-28 і Лукі 4:31-37.

Паводле Евангелляў ў суботу Ісус і Яго вучні пайшлі ў Капернаум, і Ісус пачаў вучыць. Людзі былі ўражаны з Ягонага вучэння, бо Ён вучыў іх, як «маючы ўладу, а не як кніжнікі і фарысэі». Там у сінагозе знаходзіўся чалавек, які быў апантаны злым духам, ён закрычаў: «кінь, што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў пагубіць нас! ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы». Ісус забараніў яму і загадаў выйсці з мужчыны. Злы дух скалануў чалавека жорстка і выйшаў з яго з крыкам. Людзі былі ўсе так уражаны, што яны пыталіся адзін аднаго: «што гэта? што гэта за вучэнне новае, што Ён і духам нячыстым загадвае і яны слухаюцца Яго».

Навіны аб гэтым цудзе хутка распаўсюдзіліся па ўсёй Галілеі.