Вылячэнне згорбленай жанчыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хрыстос вылечвае згорбленую жанчыну ў суботу, Джэймс Цісо,1886-1896.

Вылячэнне згорбленай жанчыны — падзея новазапаветнага апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Падзея запісана ў Евангеллі паводле Лукі 13:10-17.

Паводле Евангелля Ісус вучыў у адной з сінагог у суботу, і там была жанчына, якая была паралізаваная на працягу васямнаццаці гадоў. Яна была скурчаная і не магла выпрастацца. Ісус, убачыўшы яе, падышоў да яе і сказаў ёй: «Жанчына, ты вызваляешся ад хваробы тваёй.»

Затым Ён усклаў на яе рукі, і яна адразу выпрасталася і пачала славіць Бога.

Абураючыся, што Ісус ацаліў у суботу, начальнік сінагогі сказаў народу: «Ёсць шэсць дзён для працы. У гэтыя дні і прыходзьце ацаляцца, не ў дзень суботні.»

На гэта Ісус адказаў яму: «Крывадушнік! ці не адвязвае кожны з вас вала свайго альбо асла ад ясляў у суботу, і ці не вядзе паіць? А гэтую дачку Аўраамаву, якую звязаў сатана вось ужо васямнаццаць гадоў, ці не трэба было вызваліць яе ад путаў тых у дзень суботні?»

Калі ён сказаў гэта, усе Яго праціўнікі былі прыніжаныя, а людзі былі ў захапленні ад усіх выдатных рэчаў, якія Ён рабіў.

Гэты цуд паказвае каштоўнасць жыцця чалавека перад цяжкімі рэлігійнымі правіламі фарысеяў, якія нават самі фарысеі не маглі выканаць.