Перайсці да зместу

Вылячэнне сына царадворцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вылячэнне сына царадворцы — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне

[правіць | правіць зыходнік]

Падзея запісана ў Евангеллі ад Яна 4:46-54 і адбываецца ў Капернауме. Ісус ацаляе сына царадворцы на адлегласці, не сустракаючыся з ім.

Калі Ісус прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе Ён пераўтварыў ваду ў віно, да Яго звярнуўся багаты і ўплывовы царадворац, у якога быў хворы сын. Ён вельмі прасіў прыйсці і ацаліць ягонага сына, бо той паміраў.

Ісус аднак сказаў яму: «Вы не ўверуеце, калі не ўбачыце азнакаў і цудаў». Царадворца аднак прасіў Ісуса прыйсці і ацаліць сына. На гэта Ісус сказаў яму, каб ён ішоў дахаты, бо ягоны сын здаровы.

Бацька пайшоў дахаты, па дарозе яго сустрэлі слугі, якія і паведамілі, што ягоны сын ацаліўся. Выздараўленне адбылося ў той самы час, калі Ісус сказаў, што сын царадворцы будзе жыць. Пасля гэтага царадворац і ўся ягоная сям'я паверылі ў Хрыста як у Месію.

Цуд вельмі падобны на цуд з ацаляння слугі рымскага сотніка, які таксама адбыўся на адлегласці, і падкрэслівае ролю веры, нават калі нічога вакол яўна не адбываецца.