Выдавецтва газеты «Гоман»
Jump to navigation
Jump to search
"Выдаўніцтва газеты "Гоман" — беларуская выдавецкая суполка, якая дзейничала ў Вільні ў 1916-1918 гг.
Некалькі беларускіх кніг выйшла ў 1916 г. пры садзейнічанні гэтай газеты. Сярод іх "Беларускі каляндар на 1917 год", падручнік арыфметыкі Г. Юрэвіча для пачатковай школы, якія прызначаліся для першых трох гадоў навучання.
У 1917 г. у друкарні Марціна Кухты ў серыі "Беларускія легенды" былі апублікаваны два творы беларускага пісьменніка Яна Баршчэўскага.
Зміцер Жылуновіч даў такую ацэнку дзейнасці выдавецтва[1]:
![]() |
Спусціўшы нейкі час, з 1916 г. рэдакцыя газеты сабралася з сіламі і пачала выпускаць кніжкі. На гэты раз выпускаліся выключна падручнікі, дзякуючы двум важнейшым прычынам: 1) зацягнутасці акупацыі, што заставіла думаць беларускіх культурнікаў пра адчыненне беларускіх школ; адсутнасць песняроў і пісьменнікаў і немажлівасць атрымаць іх рукапісы праз фронт. Некаторыя з гэтых выданняў - больш-менш сталыя кніжкі, а большасць - брашурнага выгляду. Адносна тэхнікі - як адна, слабыя ва ўсіх адносінах, беручы ад паперы і заканчваючы наборам. | ![]() |
Зноскі
- ↑ Жылуновіч Зм. Эвалюцыя беларускае кніжкі // Полымя, 1925 С. 128 - 129.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бярозкіна Н. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI пачатак - XX ст.). СПб, 2009, С. 136.
- Жылуновіч Зм. Эвалюцыя беларускае кніжкі // Полымя, 1925 С. 128 - 129.