Выдавецтва «Люцыян Хвецька і суполка»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Люцыян Хвецька і суполка» — беларуская выдавецкая суполка, якая дзейнічала ў Петраградзе ў пач XX ст.

Вядомыя дзве кніжкі, выдадзеныя гэтай суполкай у 1917 г. Абедзве надрукаваныя лацінкай. Гэта былі «Касцельныя песні / Сабраў Вінцэнты Гожэльняскі» (30 старонак з нотамі). Аўтарам другой быў ксёндз Аляксандр Астрамовіч: «Зязюля А. Слова праўды аб мове і долі беларуса (пасвячаю беларускай моладзі): [Верш(ы)]». Яна мела 16 старонак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]