Палачанін (выдавецтва)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Палача́нін» — беларускае выдавецкае таварыства, якое існавала ў 1910 годзе ў Вільні. Выдала ў друкарні Марціна Кухты зборнік гумарыстычных вершаў Альберта Паўловіча «Снапок» (1910) і паэму Тараса Шаўчэнкі «Кацярына» (1911) у перакладзе Хведара Чарнышэвіча (рэдактар перакладу — Янка Купала)[1]. Вокладку паэмы ўпрыгожвае малюнак на ўзор слуцкага пояса[2].

Зноскі

  1. С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 219.
  2. Л. І. Доўнар. Віленскія выдавецтвы // Роднае слова : часопіс. — 2006. — № 8. — С. 94.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]