Вым
Вым | |
---|---|
руск. Вымь | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 499 км |
Басейн | 25 600 км² |
Расход вады | 266 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Ціманскі краж |
• Месцазнаходжанне | Ціманскі краж |
• Каардынаты | 64°16′40″ пн. ш. 51°01′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вычагда |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Усць-Вым |
• Каардынаты | 62°13′00″ пн. ш. 50°23′32″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вычагда → Паўночная Дзвіна → Белае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Рэспубліка Комі |
Код у ДВР | 03020200212103000020596 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вым, Юлва (руск.: Вымь[1][2][3], руск.: Юлва, Эмба[2], руск.: Емва[3]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).
Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 25 600 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 266[1] (263[3]) м³/с, аб’ём сцёку 8,301[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Ціманскага кража. Працякае пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. Упадае ў Вычагду за 298 км ад яе вусця, каля сяла Усць-Вым. На рацэ маюцца парогі. У ніжнім цячэнні рэчышча дзеліцца на пратокі, утвараючы астравы. Замярзае Вым у пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 172 км ад вусця[1][2].
Прытокі: Сар’ю, Вежаю, Яйю, Седзью, Кедва, Нюлач, Чысва (Чаева), Кемысь, Пейсын, Ёлва, Вець-Ю, Ёль, Чуб, Газ-Ю, Ачым, Муска і іншыя рэкі і ручаі[2].
На рацэ горад Емва.
Зноскі
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 102. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б в г Река Вымь (Юлва, в верховье-Эмба) (руск.) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- ↑ а б в г Агафонова С. А. Вымь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вымь // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 102. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Вымь // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Река Вымь (Юлва, в верховье-Эмба) (руск.) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- Агафонова С. А. Вымь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Vim' At Ust'-Zada (Polovniky) // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) (англ.)
- Vym' (Ulva, v verkhov'e Yemba) At Bozhy Dar // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) (англ.)
- Вымь // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)