Вядомыя асобы Петрыкава
Вядомыя ўраджэнцы Петрыкава:
В[правіць | правіць зыходнік]
- Валянціна Сяргееўна Вяргей (нар. 1946) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1984).
Д[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Фёдаравіч Дзячко (1912—1987) — савецкі супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, палкоўнік дзяржаўнай бяспекі.
З[правіць | правіць зыходнік]
- Ігар Мікалаевіч Заічкоў (нар. 1961) — беларускі спартыўны функцыянер, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму (2010—2012). Палкоўнік унутранай службы.
Л[правіць | правіць зыходнік]
- Леў Мееравіч Лейтман (1896—1974) — беларускі графік і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967). Удзельнік Другой сусветнай вайны.
П[правіць | правіць зыходнік]
- Іаан (Пашын) (1881—1938) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіерэй, свяшчэннамучанік, епіскап Тураўскі (1923—1926), епіскап Рыльскі (1929—1933).
С[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Антонавіч Скеп’ян (нар. 1931) — вучоны ў галіне ўнутраных хвароб, алергалогіі і прафесійнай паталогіі, доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1986).
Т[правіць | правіць зыходнік]
- Васіль Ісакавіч Талаш (1844—1946) — удзельнік партызанскага руху ў гады польска-савецкай (1919—1921) і Вялікай Айчыннай войнаў на тэрыторыі Беларусі. Дзед Талаш — герой аповесці Якуба Коласа «Дрыгва».
- Абрам Хаімавіч Турэцкі (1905—1975) — беларускі матэматык.