Мікалай Антонавіч Скеп’ян
Мікалай Антонавіч Скеп’ян | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 жніўня 1931 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец |
Навуковая сфера | тэрапія, алергалогія і паталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1985) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Антонавіч Скеп’я́н[1] (нар. 18 жніўня 1931, Петрыкаў) — беларускі вучоны ў галіне ўнутраных хвароб, алергалогіі і прафесійнай паталогіі, доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Петрыкаў (Гомельская вобласць). У 1952 годзе скончыў фельчарска-акушэрскую школу ў Мазыры[2], у 1958 годзе з адзнакай Мінскі медыцынскі інстытут. У 1958—1960 гадах працаваў галоўным урачом у Старасельскай бальніцы[2]. У 1960—1964 гадах вучыўся ў аспірантуры Навукова-даследчага інстытута гігіены працы і прафесійных захворванняў Акадэміі медыцынскіх навук СССР і ў 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аэрозольтерапия хронических бронхитов»[2]. З 1964 года працаваў асістэнтам курса ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), потым — асістэнтам, з 1973 года — дацэнтам кафедры прафпаталогіі, з 1983 года — загадчыкам кафедры прафпаталогіі, з 1999 года — загадчыкам кафедры алергалогіі і прафпаталогіі[2]. Таксама з 1973 па 1989 год займаў пасаду дэкана тэрапеўтычнага факультэта, з 1989 па 1996 год — прарэктар па вучэбнай рабоце[2]. З 1973 года — галоўны пазаштатны алерголаг Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1983 года — галоўны алерголаг і прафпатолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра прафпаталогіі і алергалогіі[2].
Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. А. Скеп’яну належаць навуковыя працы па алергалогіі і медыцыне працы. Кіраваў стварэннем у Рэспубліцы Беларусь службы па алергалогіі. Прымаў удзел у распрацоўцы і ўкараненні тэхналогіі лячэбна-аздараўленчага спелеакомплексу на базе рудніка вытворчага аб’яднання «Беларуськалій»[1]. На працягу шэрагу гадоў узначальваў Рэспубліканскую атэстацыйную камісію па тэрапіі, Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па тэрапіі, неўралогіі[2]. Старшыня Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасцях аднаўленчая медыцына, спартыўная медыцына, курарталогія і фізіятэрапія (па медыцынскіх навуках)[2].
Аўтар 205 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 12 інструкцыйна-метадычных дакументаў[2]. Сааўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага:
- Ингаляционная терапия при хронических бронхитах. / Н. А. Скепьян. — Минск : Беларусь, 1969. — 96 с. : рис. — Библиогр.: с. 84-94.
- Аллергены и профилактика аллергических заболеваний : [Лекция] / Н. А. Скепьян; Правл. о-ва «Знание» БССР. — Мн.: Правл. о-ва «Знание» БССР, 1989. — 18 с.: ил.; 20 см.
- Аллергические болезни: дифференциальный диагноз, лечение. — Мн.: Беларусь, 2000. — ISBN 985-01-0277-2
Пад кіраўніцтвам М. А. Скеп’яна падрыхтавана 7 кандыдацкіх і 3 доктарскіх дысертацый[2].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі»[2]. Узнагароджаны прэміяй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Урада Рэспублікі Беларусь[2]. Таксама ўзнагароджаны юбілейным медалём «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», ганаровымі граматамі, у тым ліку Ганаровыя граматы ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скеп’ян Мікалай Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Скеп’ян Мікалай Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Скепьян Николай Антонович Архівавана 17 лютага 2022. (руск.) // Сайт БелМАПА
- База патентов Беларуси (руск.)
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Петрыкаве
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Тэрапеўты СССР
- Тэрапеўты Беларусі
- Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
- Дэканы БМАПА