Перайсці да зместу

Вялікае Хонава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вялікае Хонава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 53 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213151
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244864026
Вялікае Хонава (Беларусь)
Вялікае Хонава
Вялікае Хонава
Вялікае Хонава (Магілёўская вобласць)
Вялікае Хонава
Вялікае Хонава

Вялі́кае Хо́нава[1] (трансліт.: Vialikaje Chonava, руск.: Великое Хоново) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета.

Размешчана за 38 км на паўднёвы захад ад Магілёва і за 4 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны. На поўдні цячэ рака Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Завадская Слабада, Навасёлкі, Гуслішча і далей па шашы МагілёўБабруйск[2].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1604 года як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць. У 1758 годзе — у Быхаўскім графстве, 20 двароў[2].

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1784 годзе ў Быхаўскім павеце, уласнасць памешчыка, дзейнічалі млын і драўляная царква [2].

У 1878 годзе гаспадар аднаго маёнтка меў тут 925 дзесяцін зямлі і дзягцярны завод, другога — 1845 дзесяцін зямлі[2]. Частка вяскоўцаў займалася бандарным і кравецкім промысламі. Паводле перапісу 1897 года — сяло Хонава і хутар Ханаў у Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. Дзейнічалі царква, народнае вучылішча (адкрыта не пазней за 1884 год), хлебазапасны магазін і карчма[2]. Пазней сяло стала называцца Вялікае Хонава, а хутар — Малое Хонава. У 1909 годзе дзейнічала крэдытнае таварыства[2].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 1918 годзе створаны чырвонаармейскі атрад з 40 байцоў пад кіраўніцтвам бальшавіка П. Ф. Лабата. У баях супраць палякаў у 1919 годзе загінулі 5 чырвонаармейцаў, якія пахаваны ў брацкай магіле на вясковых могілках[2].

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

У 1924 годзе адкрыта хата-чытальня. З таго ж года — ў Коцінскім сельсавеце Магілёўскага раёна[2]. У 1925 годзе 10 гаспадарак аб’ядналіся ў сельскагаспадарчую камуну «Сцяпан Разін», якая пазней была пераўтворана ў калгас; мелася кузня. У 1938 годзе пачатковая школа ператворана ў 7-гадовую[2].

З 21 жніўня 1925 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Хонаўскага сельсавета[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1942 года партызаны разграмілі валасное ўпраўленне акупантаў, у 1943 годзе — паліцэйскі ўчастак. У баях за вызваленне вёскі загінулі 4 савецкія воіны, пахаваныя ў брацкай магіле на могілках. На фронце і ў партызанскай барацьбе загінулі 62 вяскоўцы; каля школы пастаўлены абеліск у іх гонар[2].

З 21 ліпеня 1956 года да 22 ліпеня 1960 года зноў цэнтр Хонаўскага сельсавета[3].

З 1973 года — ў Заводскаслабодскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — вёска Завадская Слабада). Размяшчалася вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, клуб і бібліятэка. У 2007 годзе працаваў магазін[2].

Планіровачна вёска складаецца з дзвюх прамалінейных паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных завулкамі. На поўначы да іх падыходзіць кароткая прамалінейная вуліца, арыентаваная з усходу на захад. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу; на паўднёвай ускраіне — гаспадарчы сектар[2].

  • XVIII стагоддзе:
    • 1758 — 20 двароў[2].
    • 1784 — 28 двароў, 211 жыхароў[2].
  • XIX стагоддзе:
    • 1880 — 53 двары, 399 жыхароў[2].
    • 1897 — сяло: 84 двары, 565 жыхароў; хутар: 5 двароў, 21 жыхар[2].
    • 1909 — сяло: 100 двароў, 642 жыхары; маёнтак: 1 двор, 7 жыхароў[2].
  • XX стагоддзе:
    • 1926 — звестак няма[2].
    • 1990 — 77 гаспадарак, 75 жыхароў[2].
  • XXI стагоддзе:
    • 2007 — 37 гаспадарак, 75 жыхароў[2].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бальшо́е Хо́нава
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Вялікае Хонава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
  3. а б Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.