Батунь (пасёлак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Батунь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213151
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244864011
Батунь на карце Беларусі ±
Батунь (пасёлак) (Беларусь)
Батунь (пасёлак)
Батунь (пасёлак) (Магілёўская вобласць)
Батунь (пасёлак)

Бату́нь[1] (трансліт.: Batuń, руск.: Батунь) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчаны за 31 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы МагілёўБабруйск. Пастаяннага насельніцтва няма (2007).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы ў Расійскай імперыі з пачатку XX ст. як фальварак Батунь у Глухаўскай воласці Магілёўскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2, з 21 жніўня 1925 года ў Гуслішчанскім сельсаветах Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1925 годзе арганізаваны саўгас «Батунь» (17 гаспадарак), які ўваходзіў у Віцебскі малочна-прамысловы трэст.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1954 года ў Дасовіцкім, з 1973 года ў Заводскаслабодскім сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада).

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйныя драўляныя сялянскія сядзібы з гаспадарчымі пабудовамі былі пастаўлены ўздоўж кароткай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]