Падброддзе
| Горад | |||
| Падброддзе | |||
|---|---|---|---|
| літ.: Pabradė | |||
|
|||
| 54°59′00″ пн. ш. 25°46′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Швянчоніскі | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | XV стагоддзе | ||
| Вышыня цэнтра | 124 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-18017 | ||
| svencionys.lt/lit/I_prad… | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Падбро́ддзе[2], таксама Пабра́дзе[3] (літ.: Pabradė) — горад у Літве, на рацэ Жэймяна, пры ўпадзенні ў яе Дубінкі. Уваходзіць у Свянцянскі раён Віленскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. Размешчаны за 38 км ад Свянцян.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Маёнтак Падброддзе ўпамінаецца ў другой палове XV ст. Першымі ўладальнікамі былі Андрэй і Юрый Насілоўскі, якія прадалі свае землі Юрыю Радзівілу, бацьку Барбары Радзівіл. Пазней маёнткам валодалі Міхаіл Радзівіл, Ян Швыкоўскі, Міхаіл Тызенгаўз (1672), пазней яшчэ некалькі ўласнікаў, а з 1751 года — Францыск Абрамовіч. Праз пяць гадоў маёнтак набыў віленскі біскуп Ігнацы Масальскі. З 1789 года ўладальнікам маёнтка быў вялікі гетман літоўскі Шыман Касакоўскі. У XVIII стагоддзі сустракаецца назва Пабрады, у той час паселішча было цэнтрам маёнтка, у Ашменскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Падброддзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім (правы бераг Жэймяны) і Свянцянскім павеце (левы бераг) Віленскай губерні.
Штуршок развіццю населенага пункта дала пабудова чыгункі ў 1860-х гадах. У 1915—1919 гадах Паброддзе было павятовым цэнтрам.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[6]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Падброддзе апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. За польскім часам паселішчу нададзены статус горада, уваходзіў у склад Свянцянскага павета.


У 1928 годзе пачалося будаўніцтва сямігадовай школы. Праз тры гады, у 1931 годзе будова была скончана і школа атрымала імя Пілсудскага, які паходзіць з суседняга Зулава. Горад быў буйным чыгуначным вузлом на лініі Варшава — Дзвінск.
У другой палове верасня 1939 года заняты Чырвонай Арміяй, пазней перададзены ў склад Беларускай ССР. У 1940 годзе перададзены Літоўскай ССР.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным[10]:
| Нацыянальнасць | Колькасць (чал.) | Доля (%) |
|---|---|---|
| Усяго | 4 918 | 100,00 |
| Палякі | 2 105 | 42,80 |
| Літоўцы | 1 523 | 30,97 |
| Рускія | 839 | 17,06 |
| Беларусы | 228 | 4,64 |
| Украінцы | 52 | 1,06 |
| Іншыя | 21 | 0,43 |
| Не ўказалі | 136 | 2,77 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 283.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Urban areas population by largest ethnic group. osp.stat.gov.lt. Праверана 29 сакавіка 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Podbrodzie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 364.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падброддзе- Radzima.org
