Кучкуноўскі валун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вялікі камень Кучкунскі)
Кучкуноўскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, за 1 км на поўнач ад в. Кучкуны, Валожынскі раён, Мінская вобласць
physical
Кучкуноўскі валун
Кучкуноўскі валун

Кучкуноўскі валун, або Вялікі камень кучкуноўскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі з 1988 года. Размешчаны за 1 км на поўнач ад вёскі Кучкуны Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Валун чырвона-бурага граніту рапаківі кіроўнага тыпу з авоідамі палявога шпату ад 8 да 12 см у папярочніку. Даўжыня валуна складае 2,8 м, шырыня 2,5 м, вышыня 0,95 м, у абводзе 7,7 м, аб’ём 3,5 м³, маса каля 9,4 т. Прынесены ледавіком больш за 150 тыс. г. назад з Выбаргскага масіву на тэрыторыі Ленінградскай вобласці Расіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]