Вярховая Слабада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вярховая Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203854011
Вярховая Слабада на карце Беларусі ±
Вярховая Слабада (Беларусь)
Вярховая Слабада
Вярховая Слабада (Гомельская вобласць)
Вярховая Слабада

Вярхо́вая Слабада́[1] (трансліт.: Viarchovaja Slabada, руск.: Верховая Слобода) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (32 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 36 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 64 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 155 км ад Гомеля.

На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка

Водная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты спалілі 60 двароў і забілі 29 жыхароў.

У 1926—1927 гадах цэнтр Вярхова-Слабадскога сельсавета. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Выграбна-Слабадскога сельсавета, да 12 лістапада 1966 года — у склад Савіцкага сельсавета[3], да 8 студзеня 1987 года — у склад Слабадскога сельсавета[4], пасля — у складзе Хракавіцкага сельсавета (да 26 сакавіка 1987 года — Савіцкі сельсавет[5]).

Уваходзіла ў склад саўгаса «Слабадскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1940 год — 65 двароў 265 жыхароў.
  • 1959 год — 207 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (32 сем'і) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0