Перайсці да зместу

Выграбная Слабада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Выграбная Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203854016
Выграбная Слабада (Беларусь)
Выграбная Слабада
Выграбная Слабада
Выграбная Слабада (Гомельская вобласць)
Выграбная Слабада
Выграбная Слабада

Вы́грабная Слабада́[1] (трансліт.: Vyhrabnaja Slabada, руск.: Выгребная Слобода) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (136 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

У 32 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 160 км ад Гомеля.

На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Водная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе сетка меліярацыйных каналаў, у іх ліку Слабадскі канал.

Транспартная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска Выграбная ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці.

З 30 снежня 1927 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Выграбна-Слабадскога сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1920-я гады дзейнічала школа. У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Выграбная Слабада» і «Юны Ленінец», працавалі гамарня, 2 ветракі (з 1902 г. і з 1927 г.), конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у мая 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 30 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 48 жыхароў вёскі. Была цэнтрам саўгаса «Слабадскі». Размяшчаліся васьмігадовая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. З 12 лістапада 1966 года да 8 студзеня 1987 года цэнтр Слабадскога сельсавета[3][4].

  • 2004 год — жыхароў няма.
  • 1850 год — 13 двароў.
  • 1908 год — 35 двароў, 264 жыхары.
  • 1940 год — 73 двары, 274 жыхары.
  • 1959 год − 141 жыхар (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (136 сем’яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).