Вяцкі Увал
Выгляд
Вяцкі Увал | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіёны | Марый Эл, Кіраўская вобласць |
Вяцкі Увал (руск.: Вятский Увал— узвышша ў Рэспубліцы Марый Эл і Кіраўскай вобласці Расіі.
Вышыня 284 м. Вяцкі Увал выцягнуты амаль мерыдыянальна. Перасякаецца далінай ракі Вятка. Складзены даламітамі, вапнякамі і гіпсамі. Шырока развітыя карставыя з’явы: карставыя варонкі і «сляпыя» карставыя даліны, таму большасць азёр (Яльчык, Глухое, Таір, Сайвер, Зрыў і інш.) маюць карставае паходжанне. Хваёвыя і піхтавыя лясы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Вятский Увал // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)