Пагранічная
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вёска Голя)
Аграгарадок
Пагранічная
| ||||||||||||||||||||||
Паграні́чная, мясцовае Пагранэ́чна[1] (трансліт.: Pahraničnaja, руск.: Пограничная) — аграгарадок у Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Раснянскага сельсавета.
Вёска Пагранічная ўтворана 30 ліпеня 1964 года зліццём вёсак Старая Голя і Новая Голя[2]. У 1940—1945 гадах вёска Голя была цэнтрам Гольскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 38 км на захад ад Камянца, за 62 км ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2000 год — 446 жыхароў, 166 двароў[3].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхась Белямук (1924—2014) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пагранэ́чна
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ а б БелЭн 2000.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пагранічная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 480. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пагранічная