Перайсці да зместу

Дзекалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Дзекалы)
Вёска
Дзекалы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 26 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204815021
Дзекалы (Беларусь)
Дзекалы
Дзекалы
Дзекалы (Брэсцкая вобласць)
Дзекалы
Дзекалы

Дзекалы́[2] (трансліт.: Dziekaly, руск.: Деколы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 23 км на захад ад Баранавічаў, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 14 вяскоўцаў.

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[3].

  • 9 двароў, 87 жыхароў (1897)
  • 26 дамоў, 138 жыхароў (1921)
  • 248 жыхароў (1959)
  • 181 жыхар (1970)
  • 51 двор, 56 жыхароў (1998)
  • 29 гаспадарак, 40 жыхароў (2005)

Зноскі

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.