Цяплівады (Жамчужненскі сельсавет)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Цяплівады
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 815 081
Цяплівады на карце Беларусі ±
Цяплівады (Жамчужненскі сельсавет) (Беларусь)
Цяплівады (Жамчужненскі сельсавет)
Цяплівады (Жамчужненскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Цяплівады (Жамчужненскі сельсавет)

Цяплі́вады[1] (трансліт.: Ciaplivady, руск.: Тепливоды) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на захад ад Баранавіч, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Палонка, на аўтадарозе Новая МышСлонім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 стагоддзя маёнтак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, засценак у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з засценкам размяшчаліся 3 аднайменныя фальваркі, у якіх разам было 6 дамоў, 38 жыхароў.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 7 двароў, каля 60 жыхароў (пач. 20 ст.)
  • 4 дамы, 29 жыхароў (1921)
  • 52 жыхары (1970)
  • 16 двары, 20 жыхароў (1998)
  • 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]