Перайсці да зместу

Дзеткавічы (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзеткавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1567
Насельніцтва
  • 8 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204815026
Дзеткавічы (Беларусь)
Дзеткавічы
Дзеткавічы
Дзеткавічы (Брэсцкая вобласць)
Дзеткавічы
Дзеткавічы

Дзе́ткавічы[2] (трансліт.: Dzietkavičy, руск.: Детковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 25 км на захад ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

Да вёскі далучаны суседні хутар Хаткі.

Вядомы з 1567 года ў складзе маёнтка шляхціча П. Падарэўскага, які выстаўляў з усіх сваіх уладанняў у войска Вялікага Княства Літоўскага 9 конных воінаў. У 1593 годзе пасля смерці сына брацлаўскага ваяводы Рамана Раманавіча Сангушкі вёска ў складзе маёнтку Палонка ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства перайшла па спадчыне ягоным сёстрам Хадоры, жонцы троцкага кашталяна Аляксандра Пронскага, і Аляксандры, жонцы падляшскага ваяводы Януша Заслаўскага[3].

З канца XVIII стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі.

У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак, дзе было 7 двароў і 67 жыхароў.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 11 вяскоўцаў.

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[4].

  • 30 дамоў, 184 жыхары (1921)
  • 512 жыхароў (1939)
  • 216 жыхароў (1959)
  • 121 жыхар (1970)
  • 34 двары, 39 жыхароў (1998)
  • 23 гаспадаркі, 38 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. НГАБ у Мінску, ф. КСК, воп. 1, спр. 1
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района