Кошалева
Вёска
Кошалева
| ||||||||||||||||||||||
Ко́шалева[1] (трансліт.: Košalieva, руск.: Кошелево) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 12 км на ўсход ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на поўначы — меліярацыйны канал.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1618 годам згадваецца як фальварак.
Пасля пракладкі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая была ўведзена ў пастаянную эксплуатацыю 29 лістапада 1871 года, пачаў дзейнічаць чыгуначны паўстанак.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 140 жыхароў, на чыгуначным паўстанку — 14 жыхароў (1959)
- 151 жыхар (1970)
- 40 гаспадарак, 106 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Ніна Пятроўна Дудчык (1923—2011) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кошалева