Лешня (Мазырскі раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вёска Лешня, Мазырскі раён)
Вёска
Лешня
|
Ле́шня[1] (трансліт.: Liešnia, руск.: Лешня) — вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Скрыгалаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выяўлены археолагамі курганны могільнік X—XII стагоддзяў сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XVIII стагоддзя як вёска ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) увайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1883 годзе пабудавана капліца.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Паўлавіч Катлавец — Герой Савецкага Саюза.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000524)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх