Міхаіл Паўлавіч Катлавец
Міхаіл Паўлавіч Катлавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1944 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | бранятанкавыя войскі |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Паўлавіч Катлавец (1914—1944) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 год).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Катлавец нарадзіўся 25 кастрычніка 1914 года ў вёсцы Лешня (цяпер — Мазырскі раён Гомельскай вобласці). У 1938 годзе ён скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У тым жа годзе Катлавец быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў курсы малодшых камандзіраў пры Харкаўскім танкавым вучылішчы. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзня 1944 года гвардыі капітан Міхаіл Катлавец камандаваў танкавым батальёнам 41-й гвардзейскай танкавай брыгады 7-га механізаванага корпуса 2-га Украінскага фронта. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР[1].
7 студзеня 1944 года батальён Катлаўца удзельничаў у баі за станцыю Лелекаўка на захадзе ад Кіраваграда, знішчыўшы 7 танкаў ворага. 13 красавіка 1944 года батальён пераправіўся праз Днестр у раёне вёскі Ташлык Грыгарыёпальскага раёна Малдаўскай СССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. Развіўшы з плацдарма наступленне ён паспяхова прарваў варожую абарону на дзяржаўнай мяжы СССР з Румыніяй. У тых баях Катлавец асабіста знішчыў 4 танкі і 2 САУ ворага. 6 кастрычніка 1944 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў Ціраспалі[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Міхаіл Катлавец пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
У гонар Катлаўца названыя вуліцы ў Ціраспалі, Кішынёве, Мазыры[1] в. Лешня.
Зноскі
- ↑ а б в г Міхаіл Паўлавіч Катлавец на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Катлаве́ц Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 175. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. 3-е ізд., доп. і іспр. — Мінск, 1984.
- Кетлинская В. К. Танки повернули на запад.
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 6 кастрычніка
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Малдове
- Асобы
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Танкісты СССР
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Пахаваныя ў Ціраспалі